Вяртанне Станчыкаў. Як і чаму зменіцца назва вёскі ў Ляхавіцкім раёне
Ляхавіцкі райвыканкам за-прасіў грамадзян да ўдзелу ў абмеркаванні пытання адміністрацыйна-тэрытары-яльнага ўладкавання.
Для азнаямлення і вывучэння меркавання і прапаноў жыхароў раёна вынесена паведамленне пра змяненне межаў вясковых населеных пунктаў, а таксама перайменаванне вёскі Станчакі Навасёлкаўскага сельсавета. Так, вёсцы Станчакі вяртаец-ца першапачатковая назва – Станчыкі.
За каментарыем прычыны змены назвы населенага пункта «ЛВ» звярнуўся да старшыні Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандра Мацюшэнкі:
– У гаспадарчай кнізе сельвыканкама з 1945 года ў назве вёскі выкарыстоўвалася літара «ы» – Станчыкі. З 2012 года стала чамусьці пераважаць «а» – Станчакі. Пэўна, арфаграфічная памылка з’явілася, калі змяняліся межы населенага пункта. А зараз па ініцыятыве сельвыканкама ўсё будзе прыведзена да адзінага варыянта. Вёска будзе афіцыйна насіць назву Станчыкі.
У Станчыках сёння афіцыйна зарэгістраваны тры жыхары, плюс чатыры дачнікі. Старэйшай жыхарцы вёскі Вользе Булатай споўнілася 96 гадоў. Дарэчы, назва вёскі стала цёзкай многіх землякоў: прозвішча Станчыкі ў наваколлі даволі распаўсюджанае.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.