Сіла закона – у яго выкананні. Калектыў аддзела прымусовага выканання Ляхавіцкага раёна адзначае прафесійнае свята

Сёлета напярэдадні прафесійнага свята – Дня юрыста – супрацоўнікі сістэмы органаў прымусовага выканання, у тым ліку калектыў аддзела прымусовага выканання Ляхавіцкага раёна, адзначылі дзесяцігоддзе з дня ўтварэння ведамства. 29 лістапада 2013 года Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, згодна з якім усе судовыя выканаўцы, якія раней уваходзілі ў склад агульных і гаспадарчых судоў, былі аб’яднаны пад эгідай Міністэрства юстыцыі.

Судовы выканаўца заўсёды на варце выканання і аховы інтарэсаў дзяржавы, правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб. Задачы органаў прымусовага выканання – выкананне судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, спагнанне запазычанасці па выканаўчых дакументах і г. д. Працаваць даводзіцца не з самымі законапаслухмянымі грамадзянамі: неплацельшчы-камі аліментаў, транспартнага падатку, адлічэнняў у ФСАН, штрафаў, даўжнікамі па апла-це за камунальныя паслугі, тымі, хто не выконвае судовыя пастановы добраахвотна.


Каб ацаніць аб’ём работы, можна прыгадаць, што сёлета на выкананні ў АПВ Ляхавіцкага раёна знаходзілася 7 773 выканаўчыя вытворчасці.
Аддзел прымусовага выканання ўпаўнаважаны прымяняць у дачыненні даўжнікоў розныя забеспячальныя меры.Найбольш актыўна прымяняюцца абмежа-ванне ў правах кіравання транспартнымі сродкамі і выезду за межы Беларусі. У даўжніка могуць спісаць грошы з банкаўскай карткі, а калі грашовых сродкаў няма і меры па працаўладкаванні чалавек не прымае, – ён можа пазбавіцца і маёмасці, якая будзе выстаўлена на рэалізацыю. Здараецца і так, што крымінальны штраф, прызначаны па рашэнні суда, па ініцыятыве органаў прымусовага выканання можа быць заменены на больш жорсткае пакаранне – пазбаўленне волі, калі даўжнік наўмысна ўхіляецца ад працаўладкавання і выплаты штрафу.
Работа не самая простая, але надзвычай важная для тых, у чыіх інтарэсах выконваецца.Таму і патрабаванні да супра-цоўнікаў органаў прыму-совага выканання высокія.
– Прафесія патрабуе не толькі пэўнага ўзроўню ведаў – юрыдычнай або эканаміч-най адукацыі. Абавязковыя якасці – стрэсаўстойлівасць, тактоўнасць у зносінах з людзьмі, прынцыповасць, здольнасць прымаць адказныя рашэнні і дасканалае веданне заканадаўства, – расказвае начальнік аддзела Наталля Жураўская.

І калектыў гэтым патрабаванням цалкам адпавядае.
Чвэрць стагоддзя ў сістэме юстыцыі вядучы рэферэнт Наталля Доруш. Вопытныя і кампетэнтныя спецыялісты – судовыя выканаўцы Алена Сёмуха і Ірына Гучак. Шмат у рабоце аддзела залежыць ад дакладнасці спецыяліста па дакументаабароце Марыны Пастарнакевіч. З моманту ўтварэння службы ў аддзеле працуе вадзіцель Аляксандр Марозаў.


Працу судовых выканаўцаў кабінетнай не назавеш. У пра-цоўным раскладзе не толькі асабістыя прыёмы, кансуль-таванне па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю службы, а і сумесныя рэйды з супрацоўнікамі РАУС: ад-дзялення ДАІ, ізалятара часовага ўтрымання, участ-ковых інспектараў міліцыі. Калі справа датычыць запазычанасці па камуналь-ных паслугах АПВ цесна супрацоўнічае з камунгасам.
Дарэчы, графік работы ў аддзела трохзменны, так што супрацоўнікі АПВ могуць «зазірнуць» да даўжніка і ў 6 гадзін раніцы, і ў 10 гадзін вечара. Кожны крок тутэйшага спецыяліста суправаджае запіс відэарэгістратара – гэта бяспека і абарона ад розных непрадбачаных сітуацый. Такая служба!
Святлана СТЫКУЦЬ.

Фота Маргарыты КУХТА-МАСЛОЎСКАЙ.