Прамыя тэлефонныя лініі
9 снежня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Вітольдавіч Шулейка.
Хвалюючыя пытанні і існуючыя праблемы, а таксама розныя прапановы і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё Брэсцкай вобласці, можна будзе абмеркаваць са старшынёй аблвыканкама Юрыем Вітольдавічам ШУЛЕЙКАМ па тэлефоне 8-0162-26-99-26.
9 снежня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях арганізацыі работы сацыяльнай сферы (медыцына, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, сацыяльная абарона, культура, адукацыя, спорт і інш.) правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта БАЦЭНКА Галіна Леанідаўна. Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.