Выбарчыя камісіі ў Ляхавіцкім раёне сфарміраваны

Для правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ў Ляхавіцкім раёне сфарміраваны выбарчыя камісіі: адна раённая
і восем сельскіх.
У склад камісій вылучаны 61 прадстаўнік (11 у раённую і 50 – у сельскія). З іх ад грамадзян шляхам падачы заявы – 13 (21,3 працэнта), ад працоўных калектываў – 8 (13,1 працэнта). 40 прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій вылучылі грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі, і гэта 65,5 працэнта ад агульнай колькасці, расказалі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.
На Брэстчыне, па інфармацыі афіцыйнага тэлеграм-канала аблвыканкама, сфарміруюць 229 выбарчых камісій: адну абласную, 16 акруговых, 16 раённых, 3 гарадскія (гарадоў абласнога падначалення), 5 гарадскіх (гарадоў раённага падначалення), 188 сельскіх. У камісіі вылучаны 1 492 прадстаўнікі. Найбольшая колькасць – 45,2 працэнта – ад грамадскіх аб’яднанняў,
42,2 працэнта – шляхам падачы заяў. Ад працоўных калектываў вылучана 8,9 працэнта прадстаўнікоў, ад палітычных партый – 3,7 працэнта.


Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага 2024 года.