ТЦСАН і раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа запрасілі дзетак на навагодні ранішнік
21 снежня ТЦСАН і раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа запрасілі дзетак з інваліднасцю на навагодні ранішнік. Як заўсёды, калектыў ЦДАДіМ падрыхтаваў цікавае прадстаўленне і назваў яго “Чароўныя дзверы, ці пяць ключоў у Новы год”. Казачныя героі, сярод якіх Дзед Мароз і Снягурка, Беласнежка, Варвара, Ябеда-Карабеда, Ключніца і многія іншыя стварылі атмасферу навагодніх цудаў, у якія так важна верыць дзецям. Разам яны адправіліся ў захапляльнае падарожжа, каб знайсці ключы і адчыніць дзверы ў Новы год. Былі песні, гульні, карагоды і, канешне, чаканыя падарункі
Дзяцей шчыра павіншавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень і пажадала часцей усміхацца, верыць у казку і быць шчаслівымі.
Ад раённага арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа дзеці з інваліднасцю, якіх на Ляхавіччыне 87 чалавек, атрымалі цудоўныя падарункі. Тым, хто не змог прыйсці на ранішнік, падарункі перададуць асабіста.