У аснове навагодняга сюжэта – дабрыня і шчырасць. Навагодняя майстэрня пачала работу ў цэнтры культуры ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна
На гэтым тыдні сапраўдная навагодняя майстэрня
пачала работу ў цэнтры культуры ў вёсцы Грушаўка
Тыдзень чараўніцтва ў цэнтры культуры ў Грушаўцы пачаўся з выс-
тавы работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Матывы, як і належыць, – калядныя і навагоднія.
А ў сераду і чацвер там праходзілі майстар-класы па роспісу ёлачнай цацкі. Сюжэты, што трапілі ў фотааб’ектыў карэспандэнта «ЛВ», напоўнены максімальным крэатывам і душэўнасцю. Юныя таленты, паглыбленыя ў творчы працэс, скрупулёзна размалёўвалі ёлачныя цацкі, якія ім прадаставіла школа мастацтваў.
– Няма нічога больш каштоўнага, чым падарунак, зроблены сваімі рукамі. Настаўнікі школы Ірына Кірыла і Віктар Кухоцкі разам з рабятамі ствараюць чараўніцтва. З якім трапятаннем, увагай і, самае галоўнае, навагоднім настроем яны распісваюць навагоднія шары! Пагадзіцеся, такія цацкі – сапраўдны эксклюзіў! Паглядзіце, на кожнай ёлачнай цаццы – арыгінальны сюжэт. Адкрыем сакрэт, гэтыя ёлачныя ўпрыгожанні хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтуюць у падарунак любімаму гораду. У хуткім часе іх можна будзе ўбачыць на гарадской ёлцы. Ідэя творчай майстэрні спрацавала, няхай гэта будзе паспяховы старт плённых спраў, – расказала «ЛВ» дырэктар Ляхавіцкай ДШМ Марыя Лутавінава.
– Цэнтр культуры ў Грушаўцы – гэта новая тэрыторыя для творчасці! Пераднавагодні час заўсёды напоўнены асаблівым настроем для творчасці. Сумесна са школай мастацтваў дэбютна мы стварылі ў цэнтры навагоднюю майстэрню. Самае галоўнае, што ў гэтай творчай мітусні дзеці не толькі ствараюць прыгажосць, але і знаёмяцца, адпачываюць ад вучобы, развіваюць творчыя здольнасці. Яшчэ адзін яркі майстар-клас па выцінанцы чакаў старшакласнікаў у пятніцу. Такое рамяство патрабуе ўвагі і сканцэнтраванасці. Унікальнасць выцінанкі заключаецца і ў сюжэтах, і ў працэсе стварэння. Нашы дзеці павінны ведаць і берагчы такі культурны скарб. Выцінанка –
гэта від старажытнаславянскага народнага дэкаратыўнага мастацтва. І гэтымі ведамі валодае загадчыца Начаўскага СДК Наталля Смоліна. Таксама мы пазнаёмілі рабят з нашымі ўстановамі культуры, – адзначыў дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юрый Грынь.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.