Зноў дарожнае пытанне. Днямі на электронную пошту раёнкі прыйшло пытанне, што тычыцца дарожнай тэмы

Трывалая сувязь «чытач – газета – чытач» існуе даўно і запатрабавана ў землякоў. «ЛВ» стараецца па магчымасці хутка і канкрэтна адрэагаваць на кожны запыт і дапамагчы ў вырашэнні той ці іншай праблемы.
Так, днямі на электронную пошту раёнкі прыйшло пытанне, што тычыцца дарожнай тэмы. Размова ідзе пра правядзенне работ на дарозе ў бок вёсак Ціткаўшчыны і Гарбачы. Мясцовыя жыхары цікавіліся, што там робіцца і калі гэтыя работы плануецца завяршыць.
Абслугоўваннем дарог у гэтых населеных пунктах займаюцца работнікі ДРБУ-200.
– Праводзім планавы рамонт участка дарогі працягласцю 1,7 кіламетра – пад’езд да вёскі Макееўшчыны. Дакладней, выпраўляем профіль гравійнага пакрыцця з дабаўленнем новага дарожнага матэрыялу. Работы, якія выконваем сіламі ДРБУ-200
і за сродкі, выдаткаваныя з абласнога бюджэту, пачалі на мінулым тыдні і завершым да канца снежня 2023 года, – расказаў начальнік ДРБУ-200 Максім Муха.
Галіна КАНЬКО