7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова па календары праваслаўнай канфесіі
Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня!
Сардэчна віншуем вас са светлым і радасным святам!
Святкаванне Нараджэння Хрыстова далучае нас да вечных хрысціянскіх каштоўнасцей, якія на працягу многіх стагоддзяў кансалідуюць народ, аб’ядноўваюць у вырашэнні важных пытанняў. Высокі духоўны сэнс Калядаў асвятляе наша жыццё невычэрпнай крыніцай натхнення, маральнай сілы і чалавекалюбства.
У гэтыя светлыя святочныя дні прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай радасныя пачуцці і чыстыя намеры будуць заўсёды з намі і прыдадуць новыя сілы для добрых спраў на карысць роднай зямлі!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ,
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Ад усёй душы віншую ўсіх праваслаўных з Нараджэннем Хрыстовым – вялікім святам веры і любві, міласэрнасці і міру!
Гэтае свята напаўняе сэрцы светлымі пачуццямі, нясе ў сем’і любоў, дабро і ласку. Здаўна ва ўсім хрысціянскім свеце шануюць Каляды як сімвал надзеі, міру, шчасця і згоды.
Разам з тым, гэта важная падзея, якая прымушае асабліва ўважліва паглядзіце на жыццё, на справы і ўчынкі. Няхай гэты дзень напоўніць вашы сэрцы цяплом, верай і светлай радасцю.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, удачы ва ўсіх пачынаннях, міру і дабра.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.