Любое дасягненне выхаванцаў як агульная перамога. Ляхавіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адзначае 20-годдзе

12 студзеня ляхавіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адзначыў 20-годдзе

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – установа, дзе дзецям патрабуецца ад дарослых крышачку больш увагі і клопату.

Гісторыя цэнтра пачалася два дзесяцігоддзі назад, калі 12 студзеня 2004 года ён прыняў першых падапечных – дзяцей з цяжкімі, множ-
нымі парушэннямі ў фізічным і (ці) псіхічным развіцці. Першыя крокі не былі лёгкімі: калектыву давялося не толькі наладжваць карэкцыйна-развіваючы працэс, арганізоўваць адаптыўную безбар’ерную прастору, але і займацца шматлікімі гаспадарча-бытавымі момантамі. Зараз можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ўсё атрымалася! Апантанасць справай і жаданне дапамагчы дзеткам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця сталі той рухаючай сілай, якая дапамагала педагогам паспяхова асвойваць новыя прафесійныя методыкі, рэалізоўваць праграмы спецыяльнай адукацыі і ўспрымаць дасягненні сваіх выхаванцаў як агульную перамогу. А нагодай для радасці становяцца і першы крок падапечнага, і ўменне трымаць аловак, і вымаўленае пасля доўгага маўчання слова…
За два дзесяцігоддзі больш за 1 000 юных землякоў атрымалі карэкцыйна-рэабілітацыйную дапамогу, з якіх трэць перамаглі хваробу. 11 выпускнікоў цэнтра з цяжкімі множнымі парушэннямі ў развіцці змаглі асвоіць дзевяцігадовую праграму навучання, многія з выпускнікоў цэнтра наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

Сёння 64 хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту атрымліваюць у ЦКРНіР спецыяльную адукацыю і карэкцыйна-педагагічную дапамогу. Калектыў цэнтра працуе над павышэннем якасці жыцця і адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, фарміра-
ваннем інклюзіўнай культуры і г. д.
У ЦКРНіР асаблівыя хлопчыкі і дзяўчынкі праводзяць працяглы час, дзеля іх зручнасці і камфорту тут створаны неабходныя ўмовы і для заняткаў, і для адпачынку.


Важны накірунак дзейнасці цэнтра – дыягнастычны. З мэтай выяўлення дзяцей, якім патрабуецца карэкцыйная дапамога ці спец-
адукацыя, камісія на чале з дырэктарам цэнтра Наталляй Маслоўскай праводзіць псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне.
Сёлета фінішуе рэалізацыя інавацыйнага праекта па ўкараненні ў ЦКРНіР сістэмы ацэнкі якасці дашкольнай адукацыі.
У цэнтры наладжана работа трох рознаўзроставых груп, якія працуюць па асноўным адрасе цэнтра – вуліца Дзесюкевіча, 25, а таксама на базе гімназіі,  дашкольнікі – у дзіцячым садзе № 1. Раніцай транспарт ЦКРНіР дастаўляе рабят на заняткі з Навасёлак, Русінавічаў, Зубелевічаў, Бажкоў, Ураджайнай і іншых населеных пунктаў раёна, а вечарам развозіць па дамах.
Новы спецаўтобус, атрыманы  напрыканцы 2023 года дазволіць рабятам дабірацца хутчэй.


Педагогі імкнуцца, каб іх падапечныя адчувалі сябе побач са сваімі аднагодкамі роўнымі. Вучаць не толькі размаўляць, чытаць і пісаць, але і спяваць, танцаваць, выступаць на сцэне і ўдзельнічаць у разнастайных конкурсах. Калядныя сустрэчы, акцыі «Жаданне ў далоньцы», «Розныя дзеці – роўныя магчымасці», выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці і многія іншыя даўно выйшлі за межы цэнтра. Пры ЦКРНіР дзейнічае клуб ЮНЕСКА «Заранка», валанцёры якога суправаджаюць рабят падчас шматлікіх мерапрыемстваў, распрацоўваюць праекты і сцэнарыі. Спецыялісты ўстановы працуюць разам і побач з бацькамі, для якіх ладзяць тэматычныя сходы, сумесныя мерапрыемствы, экскурсіі, арганізоўваюць пасяджэнні клуба «Міласэрнасць».
У цэнтры дзейнічае кабінет ранняй комплекснай дапамогі для дзяцей да трох гадоў, дзе карэкцыйна-педагагічную дапамогу аказваюць настаўнік-дэфектолаг і педагог-псіхолаг, рэабілітацыйная дапамога ўключае працу інструктара ЛФК, медсястры па масажы. Такая комплексная ўвага дазваляе эфектыўна мінімізаваць адхіленні ў развіцці дзяцей. У карэкцыйнай рабоце, якая прыносіць відавочны эфект, педагогі выкарыстоўваюць таксама і дыдактычныя гульні,
элементы арт-тэрапіі і многае іншае.
За маштабнай дзейнасцю ЦКРНіР стаіць прафесіяналізм, нераўнадушша, адказнасць усяго калектыву. З першых дзён заснавання цэнтра яго ўзначальвае аўтарытэтны і кампетэнтны кіраўнік – Наталля Маслоўская. Намеснік дырэктара Наталля Кудзялевіч надае ўвагу павышэнню прафесійнай кваліфікацыі і самаадукацыі, умее знайсці кантакт з педагогамі, дзецьмі і з іх бацькамі.
Кожны супрацоўнік цэнтра імкнецца напоўніць жыццё выхаванцаў цэнтра яркімі эмоцыямі, цікавымі падзеямі, стварыць
сітуацыю поспеху. Сярод тых, хто суправаджае дзяцей па навучальным маршруце, дапамагае рабіць упэўненыя крокі ў жыцці, выхавальнікі Алена Кубіцель, Тамара Сангайлене, Ірына Юрлевіч, Наталля Русакевіч, Анастасія Гамідава, настаўнікі-дэфектолагі Алена Козел і Дзіяна Куртбай, настаўнікі Наталля Жагунь і Юлія Гузей, педагог сацыяльны Таццяна Заўгародняя і іншыя. Актыўна ўдзельнічаюць у паўсядзённым жыцці дзяцей памочнікі выхавальнікаў Таццяна Петух, Галіна Дылеўская, Ірына Пішч.
Вялікі ўклад у развіццё цэнтра ўнеслі Таццяна Місюк і Галіна Бусько, якія ў свой час займалі пасаду намесніка дырэктара цэнтра.
Нягледзячы на змяненне месца працы, яны і сёння цесна ўзаема-
дзейнічаюць з установай, якая некалі стала для іх справай, якой прысвячалі не толькі працоўны час.
У гэтыя студзеньскія  дні да выхаванцаў ЦКРНіР ідуць госці з віншаваннямі і падарункамі, каб дзеці верылі ў цуды.
– Шчыра ўдзячны ўсім землякам, нераўнадушным да нашых асаблівых дзетак. Многія з ляхавічан за 20 гадоў сталі нашымі добрымі сябрамі. Сардэчныя віншаванні з важнай датай адрасую калектыву цэнтра. У Год якасці прадоўжым работу па стварэнні бяспечных і здароўезберагальных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу. Наша дзейнасць падпарадкавана адной
мэце – дапамагчы дзіцяці адчуць сябе любімым, важным, такім,
як усе! – адзначае дырэктар ЦКРНіР Наталля Маслоўская.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.­­­­­­­
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Наталля ЯНКОВІЧ:
– Калі аддавала сваю дачку Віку ў цэнтр, яна ледзьве гаварыла.
Дзякуючы заняткам, маё дзіця не толькі пачало добра гаварыць, а ўжо вывучае школьную праграму, хоць і на інтэграваным навучанні. Хаця пра тое, што Віка будзе чытаць і пісаць, не маглі
і марыць. Вельмі добрыя настаўнікі: як у пачатковых класах
Наталля Іванаўна Жагунь, так і зараз Юлія Уладзіміраўна Гузей.
У любы час можна патэлефанаваць выхавальнікам. І калі
не можаш трапіць на мерапрыемства, то яны заўсёды
забяспечаць фотасправаздачай. Яны, як мамы, да дзяцей з любоўю і клопатам. Шчыра ўдзячна ўсяму калектыву!

Кацярына МАГЕР:
– Добра, што такі цэнтр ёсць! Педагогі ўважлівыя, зацікаўленыя ў выніку, індывідуальна падыходзяць да кожнага дзіцяці. Мая Марыя, калі была маленькай, займалася з лагапедам Наталляй Аляксандраўнай Кудзялевіч. За час навучання Маша многаму навучылася. Педагогі і выхавальнікі не адмаўляюць у дапамозе і бацькам. Шчыра ўдзячна калектыву за прафесіяналізм і любоў да дзяцей.