Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 11.01.2024 г. № 37 «Аб выдзяленні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты»
На падставе пункта 3 часткі пятай артыкула 24, часткі трынаццатай артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі
раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1.Для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, Брэсцкага абласнога і раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, выраб-
леных з выкананнем патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выдзеліць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, размешчаных у г. Ляхавічы і Ляхавіцкім раёне, наступныя месцы (за выключэннем будынкаў, у якіх размешчаны камісіі, і памяшканняў для галасавання):
1.1. інфармацыйныя стэнды жыллёва-эксплуатацыйных службаў (пры наяўнасці);
1.2. дошкі аб’яў, размешчаныя пры ўваходах у пад’езды шматкватэрных жылых дамоў (пры наяўнасці);
1.3. вітрыны і інфармацыйныя стэнды гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і іншых арганізацый (па ўзгадненні з іх кіраўнікамі).
2.Забараніць размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў у неадведзеных даным рашэннем для іх месцах.
3.Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік»
і на афіцыйным сайце райвыканкама.
4.Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці, старшыняў сельвыканкамаў, аддзел унутраных спраў Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Старшыня М. М. Мароз.
Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.