Наваселле адкладваецца. Чаму не здадзены ў эксплуатацыю жылы дом па вуліцы Южакова ў Ляхавічах
Жыллёвае пытанне – адно з самых хвалюючых. Даволі часта на прамыя тэлефонныя лініі, асабістыя прыёмы грамадзян, якія праводзяць прадстаўнікі органаў улады рознага ўзроўню, звяртаюцца гараджане ці вяскоўцы, уздымаюць тэмы, што тычацца будаўніцтва і рамонту жылля, пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і іншыя.
Тэлефонны званок на гарачую лінію раёнкі напачатку студзеня гэтага года закрануў пытанне, якое хвалюе многіх жыхароў райцэнтра.
Ляхавічанка ўзрушана цікавілася, чаму не здадзены ў эксплуатацыю, як было паабяцана, у кастрычніку 2023 года новы шматкватэрны дом па вуліцы Южакова? І ўвогуле, па яе словах, работы там спыніліся, будаўнічыя матэрыялы ад снегу і дажджу яўна псуюцца. Ці можна гаварыць пра якасць будаўніцтва ў такой сітуацыі? Акрамя таго, жанчына абуралася, што такім чынам людзей падвялі, паабяцаўшы ім наваселле да новага 2024 года.
Турботы ляхавічанкі зразумелыя. Людзі спадзяваліся вырашыць свае жыллёвыя праблемы да канца мінулага года.
Не менш важна і актуальна фінансавае пытанне. Як бы ні было, але з цягам часу кошт будаўнічых работ узрастае, што, у сваю чаргу, адаб’ецца і на кашальку тых, хто будуе кватэры ў доме № 18а па вуліцы Южакова.
Калі ж, у рэшце рэшт, будзе доўгачаканае наваселле па згаданым адрасе? За адказам «ЛВ» звярнуўся да намесніка старшыні райвыканкама Аляксея Галяка, які курыруе, у тым ліку, пытанні будаўніцтва.
– Будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па вуліцы Южакова ў Ляхавічах пачалося ў сакавіку 2023 года. Заказчыкам выступіла
УП «УКБ Ганцавіцкага раёна», падрадчыкам – філіял БУ № 145 ААТ «Бу-
даўнічы трэст № 25». Пла-навалася, што работы завершацца ў кастрычніку 2023 года. Аднак у сувязі з узнікшымі пытаннямі па фінансаванні было прынята рашэнне аб пераносе тэрмінаў заканчэння будаўніцтва на ІІІ квартал 2024 года. Пакуль работы спыне-ны ў сувязі з умовамі надвор’я і фінансаваннем. Як толькі сітуацыя зменіцца, будаўніцтва шматкватэрніка адно-віцца. Што тычыцца кошту квадратнага мет-ра жылля для дольшчыкаў,
яна застанецца на ранейшым узроўні, – расказаў Аляксей Галяк.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.