«Птушка- ляхавічка» спяшаецца на «Берасцейскія сані»

Гандлёвыя рады на паўкіламетра і больш за тысячу пасадачных месцаў для гасцей падрыхтавалі арганізатары фестывалю «Берасцейскія сані», які сёлета прымае сталіца Палесся – Пінск. Гасцей свята будуць абслугоўваць больш за тры дзясяткі суб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання.
Удзел у «Берасцейскіх санях» прымуць буйныя прадпрыемствы-вытворцы Першага рэгіёна, сярод і ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод».
– Улічылі вопыт мінулага года, калі фестываль праходзіў у Баранавічах, разнастаілі лінейку прадукцыі, якую наша прадпрыемства выставіць на продаж у Пінску. Асартымент даволі разнастайны. У першую чаргу, прадукцыя-навінка пад брэндам «Птушка-ляхавічка»: больш за шэсць найменняў соусаў, кампоты –
вішнёвы, з клубніц, чарніц, чорнай парэчкі. Спадзяёмся, што даспадобы прыйдуцца  і агуркі, памідоры, капуста ў вакуумнай упакоўцы, як таматны і яблычны сокі ва ўпакоўцы Bag in box,
перац востры, агуркі «пікулі», спаржа кансерваваная.
Канешне ж, будзем прапаноўваць і традыцыйную, заваяваўшую пакупніцкі попыт прадукцыю. Акрамя продажу, арганізуем і
выставу-дэгустацыю.
Сярод прапануемых гасцям фестывалю страў – грыбны суп-пюрэ, чай «калядны» на аснове кампоту з чорнай парэчкі, – расказвае начальнік аддзела збыту кансервавага завода Вольга Матуліс.
Як жа будзе знайсці гандлёвую хатку-«рэзідэнцыю» ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»? Галоўны арыенцір – візітоўка прадпрыемства – інсталяцыя «Птушкі-ляхавічкі», якая ўдала ўпішацца ў пейзаж «Берасцейскіх саняў».
Дарэчы, вакол яе будзе абсталявана і фотазона.
Хто жадае цікава і весела правесці вольны час, паспяшайцеся на бліжэйшыя выхадныя ў сталіцу Палесся – «Берасцейскія сані» пройдуць з 19 па 21 студзеня.

Галіна КАНЬКО.