Моладзь робіць выбар. У Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшоў адкрыты дыялог «Меркаванне на роўных. Выбары па-новаму»

Што трэба ведаць пра адзіны дзень галасавання, для чаго ён праводзіцца і чаму важна прыняць у ім удзел – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа падчас адкрытага дыялогу «Меркаванне  на роўных. Выбары па-новаму», які прайшоў з удзелам начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Бурак і першага сакратара райкама БРСМ Анастасіі Дземідовіч.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Да адзінага дня галасавання застаецца 40 дзён. Электаральная кампанія – 2024 стане самай маштабнай у гісторыі суверэннай Беларусі – 25 лютага будуць выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саве-
таў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. У 2024 годзе
будзе сфарміраваны Усебеларускі народны сход.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі новаўвядзенні і асаблівасці выбарчай кампаніі 2024 года, правілы адзінага дня галасавання, а таксама праверылі свае веды ў галіне выбарчага заканадаўства і г. д.
Асноўная мэта ўсіх новаўвядзенняў, прынятых у галіне выбарчага заканадаўства, – забяспечыць спакойныя і бяспечныя выбары, без правакацый і панікі, адзначыла першы сакратар райкама БРСМ.
Дэпутат па Падлескім выбарчым участку Вольга Бурак расказала навучэнцам пра работу, якую праводзяць народныя абраннікі па вырашэнні праблем насельніцтва і г. д.
Таксама растлумачыла, што Ляхавіцкі, Ганцавіцкі і Баранавіцкі раёны аб’яднаны ў Баранавіцкую сельскую выбарчую акругу № 7, ад якой у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будзе выбраны адзін кандыдат.
27 дэпутатаў будуць выбірацца ў раённы Савет дэпутатаў. Кожны будзе прадстаўляць інтарэсы ў сваёй акрузе.
Увага моладзі звернута і на тое, што 25 лютага аддаць свой голас можна з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін. Датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага з 12 да 19 гадзін штодзённа.
Навучэнцы актыўна задавалі спікерам пытанні наконт важнас-
ці ўдзелу ў выбарах, як быць, калі 25 лютага плануюць знахо-
дзіцца на пераддыпломнай практыцы не па месцы прапіскі.
– Выбары – адна з формаў удзелу грамадзян у кіраванні дзяржавай. Удзел у выбарах – абавязак і адказнасць усіх і кожнага. Моладзь таксама прымае актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны, і для юнакоў і дзяўчат адзіны дзень галасавання – гэта магчымасць адстойвання сваіх інтарэсаў, набыццё палітычнага вопыту і ўсведамленне адказнасці за сённяшні і заўтрашні дзень краіны, – падкрэсліла Вольга Бурак.
Што датычыць знаходжання навучэнцаў у адзіны дзень галасавання на практыцы, то для таго, каб быць уключанымі
ў спісы для галасавання, ім трэба загадзя зарэгістравацца на ўчастку па месцы знаходжання з прад’яўленнем пашпарта і дагавора, заключанага з арганізацыяй. Прагучала і пытанне наконт магчымасці прагаласаваць бацькам за сваіх паўналетніх дзяцей. Адназначна, не! А вось калі ў дзень галасавання спаўняецца 18 гадоў, то выбаршчык мае поўнае права аддаць свой голас. Для гэтага патрэбны дакумент, які сведчыць асобу.
На кожнае сваё пытанне навучэнцы атрымалі вычарпальныя адказы, а таксама пазнаёміліся з правіламі, якія важна ведаць маладым выбаршчыкам, калі яны прыйдуць на ўчастак для галасавання.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА

Мікіта РЫМКЕВІЧ, навучэнец 41-й групы «Агра»:
– 25 лютага буду знаходзіцца на практыцы ў Слуцку,
але абавязкова прыму ўдзел у адзіным дні галасавання. Разумею значнасць падзеі для нашай дзяржавы і для ўсяго беларускага народа і лічу, што раўнадушных тут не можа быць. Кожны павінен аддаць свой голас за дастойнага кандыдата.

Мікіта БЕЛЯНОВІЧ, навучэнец 41-й групы «Агра»:
– Абавязкова прыму ўдзел у адзіным дні галасавання, таму што хачу бачыць нашу Беларусь незалежнай, квітнеючай і адзінай. Сімвалічна, што выбары праводзяцца ў аб’яўлены Прэзідэнтам Год якасці. Зробім якасны і правільны выбар. Напрыканцы 2023 года разам з аднакурснікамі прымаў удзел у рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод будучых аграномаў і заняў першае месца ў асабістым заліку. Таму на справе ведаю, колькі ў Беларусі ўвагі надаецца маладзёжнай палітыцы, рэалізацыі шматлікіх праектаў і стварэнню ўмоў для развіцця.