У Ляхавіцкім раёне на 87-м годзе пайшоў з жыцця Герой Сацыялістычнай Працы

На 87-м годзе пайшоў з жыцця Герой Сацыялістычнай Працы, славуты зямляк, колішні старшыня калгаса імя Ламаносава, неабыякавы чалавек Генрых Міхайлавіч Траццяк.

Генрых Міхайлавіч назаўжды застанецца ў памяці як патрыёт, грамадзян, адданы сваёй Беларусі.

Ён бязмежна любіў сваю малую радзіму – Ляхавіччыну, нямала зрабіў, каб як мага больш людзей даведалася пра авеяны гісторыяй маляўнічы куточак – Флер’янова.

Шчырыя спачуванні родным і блізкім, усім, хто ведаў Генрыха Траццяка.