Служба як абавязак і прафесія. Тэмай апаратнай нарады ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама сталі вынікі прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве
Тэмай мінулай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама сталі вынікі прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў 2023 годзе.
Начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Арцём Кірута расказаў, што летась за вясенні і асенні прызывы прайшлі прызыўную камісію больш за 270 юна-
коў, у адносінах да больш як сотні з іх прынята рашэнне аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Частка землякоў атрымала на час навучання і па іншых прычынах адтэрміноўку. Медыцынскі агляд вясной і восенню прайшлі каля 150 прызыўнікоў, і большасць з іх медкамісіяй прызнаны прыгоднымі да тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве. Як адзначыў Арцём Кірута, з двума жыхарамі раёна, якія атрымалі павесткі, але не прыбылі на прызыўны пункт, будуць разбірацца праваахоўныя органы.
Тыя, хто адправіўся ў армейскія рады ў лютым – маі і жніўні – лістападзе 2023 года, нясуць службу ва Узброеных Сілах, транспартных і ўнутраных войсках, органах пагранічнай службы. Некаторыя з юнакоў прыняты на ваенную службу па кантракце ці ў сілавыя структуры. Напрыклад, сем нашых землякоў летась прыняты па кантракце ў падраздзяленні МУС і восем – у падраздзяленні МНС.
Зараз праводзіцца падрыхтоўка да пачатку мерапрыемстваў пры-
зыву-2024.
Летась восем выпускнікоў школ паступілі ў ваенныя навучальныя ўстановы краіны. Ужо сёння маецца пяць заяў ад адзінаццацікласнікаў, якія мэтанакіравана вырашылі звязаць свой прафесійны шлях з арміяй і падалі заяву ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна. Ім перад паступленнем у ваенныя навучальныя ўстановы папярэдне неабходна будзе прайсці медагляд. Як адзначыў Арцём Кірута, прыём дакументаў у ваенныя навучальныя ўстановы працягваецца. За кансультацыяй можна звяртацца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, якая размешчана ў райцэнтры па вуліцы Чкалава, 8 ці па тэлефоне 2-11-63.
Канстытуцыйны абавязак мужчын – служба ў арміі. Кожны сапраўдны мужчына, калі спатрэбіцца, павінен умець абараніць свой дом і родных, сваю Радзіму. А гэтаму вучыць армія, канстатаваў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.