Аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій. Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 105 ад 24.01.2024 «Аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій»
На падставе артыкулаў 34, 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы пратаколы пасяджэнняў кіруючых органаў раённых арганізацыйных структур палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, пратаколы сходаў працоўных калектываў арганізацый, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) прыняў рашэнне № 105 ад 24.01.2024 «Аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій».
Утвораны:
Участковая выбарчая камісія Ляхавіцкага – Ленінскага ўчастка для галасавання № 1 у складзе 10 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, вул. Леніна, 51, будынак дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Ляхавіцкага раёна», тэл. 8 (01633) 6-00-82.
Участковая выбарчая камісія Ляхавіцкага – Гагарынскага ўчастка для галасавання № 2 у складзе 9 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, вул. Гагарына, 11, будынак Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы, тэл. 8 (01633) 6-29-70.
Участковая выбарчая камісія Ляхавіцкага – Камсамольскага ўчастка для галасавання № 3 у складзе 10 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, вул. Камсамольская, 8, будынак дзяржаўнай установы адукацыі «Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў», тэл. 8 (01633) 2-16-21.
Участковая выбарчая камісія Ляхавіцкага – Чкалаўскага ўчастка для галасавання № 4 у складзе 10 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, вул. Леніна, 64, будынак галоўнага вучэбнага корпуса адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», тэл. 8 (01633) 6-04-67.
Участковая выбарчая камісія Ляхавіцкага – Кастрычніцкага ўчастка для галасавання № 5 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, вул. Арлоўскага, 65, адміністрацыйны будынак дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ляхавіцкі лясгас», тэл. 8 (01633) 6-21-01.
Участковая выбарчая камісія Ляхавіцкага – Інтэрнацыянальнага ўчастка для галасавання № 6 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, вул. Інтэрнацыянальная, 3, будынак дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Ляхавічы», тэл. 8 (01633) 6-34-42.
Участковая выбарчая камісія Ляхавіцкага – Бальнічнага ўчастка для галасавання № 7 у складзе 6 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, зав. Пушкіна, 7,
будынак установы аховы здароўя «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца», тэл. 8 (01633) 6-43-89.
Участковая выбарчая камісія Ганчароўскага ўчастка для галасавання № 8 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Ганчары, вул. Школьная, 6, адміністрацыйны будынак Ганчароўскага сельскага выканаўчага камітэта, тэл. 8 (01633) 4-24-55.
Участковая выбарчая камісія Тальмінавіцкага ўчастка для галасавання № 9 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Тальмінавічы, вул. Школьная, 2, будынак Тальмінавіцкага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 5-53-20.
Участковая выбарчая камісія Жарабковіцкага ўчастка для
галасавання № 10 у складзе 9 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Жарабковічы, вул. Мінская, 3, адміністрацыйны будынак Жарабковіцкага сельскага выканаўчага камітэта, тэл. 8 (01633) 4-52-35.
Участковая выбарчая камісія Падлескага ўчастка для галасавання № 11 у складзе 9 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Падлессе, вул. Савецкая, 1, будынак Падлескага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 5-75-44.
Участковая выбарчая камісія Дараўскага ўчастка для галасавання № 12 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в Літва, вул. Леніна, 5, будынак Дараўскага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 3-91-44.
Участковая выбарчая камісія Конькаўскага ўчастка для галасавання № 13 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Конькі, вул. Школьная, 5, будынак Конькаўскага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 6-46-47.
Участковая выбарчая камісія Галаўнінскага ўчастка для галасавання № 14 у складзе 9 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Галаўнінцы, вул. Інтэрнацыянальная, 33, будынак Галаўнінскага сельскага клуба, тэл. 8 (01633) 5-13-68.
Участковая выбарчая камісія Крывошынскага ўчастка для галасавання № 15 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Крывошын, вул. Савецкая, 34, будынак Крывошынскага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 5-12-66.
Участковая выбарчая камісія Ліпскага ўчастка для галасавання
№ 16 у складзе 9 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Ліпск, вул. Савецкая, 33, будынак Ліпскага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 5-62-54.
Участковая выбарчая камісія Свяціцкага ўчастка для галасавання № 17 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Свяціца,
вул. Маладзёжная, 13, будынак Свяціцкага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 4-62-84.
Участковая выбарчая камісія Начаўскага ўчастка для галаса-
вання № 18 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Нача, вул. 60 гадоў Савецкай Улады, 1, адміністрацыйны будынак Начаўскага сельскага выканаўчага камітэта, тэл. 8 (01633) 5-24-35.
Участковая выбарчая камісія Русінавіцкага ўчастка для галасавання № 19 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Русінавічы, вул. Цэнтральная, 25, будынак Русінавіцкага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 5-91-45.
Участковая выбарчая камісія Навасёлкаўскага ўчастка для
галасавання № 20 у складзе 9 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Навасёлкі, вул. Спартыўная, 2, будынак Навасёлкаўскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу,
тэл. 8 (01633) 3-17-28.
Участковая выбарчая камісія Ураджайнінскага ўчастка для галасавання № 21 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Ураджайная, вул. Ленінская, 9, будынак Ураджайнінскага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 6-85-74.
Участковая выбарчая камісія Вялікалотаўскага ўчастка для галасавання № 22 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: г. Ляхавічы, вул. Інтэрнацыянальная, 3, будынак дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г. Ляхавічы», тэл. 8 (01633) 6-45-29.
Участковая выбарчая камісія Задворскага ўчастка для галаса- вання № 23 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Задвор’е, адміністрацыйны будынак адкрытага акцыянернага таварыства «Ляхавіцкі льнозавод», тэл. 8 (01633) 5-81-15.
Участковая выбарчая камісія Альхоўскага ўчастка для галасавання № 24 у складзе 6 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Альхоўцы, вул. Цэнтральная, 11, адміністрацыйны будынак Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта, тэл. 8 (01633) 6-02-36.
Участковая выбарчая камісія Малагарадзішчанскага ўчастка для галасавання № 25 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Малое Гарадзішча, вул. Савецкая, 13, будынак Малагарадзішчанскага сельскага клуба, тэл. 8 (01633) 4-32-44.
Участковая выбарчая камісія Востраўскага ўчастка для галасавання № 26 у складзе 8 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, аграгарадок Востраў, вул. Камсамольская, 18, будынак Востраўскага сельскага Дома культуры, тэл. 8 (01633) 3-26-92.
Участковая выбарчая камісія Тухавіцкага ўчастка для галасавання № 27 у складзе 7 чалавек.
Месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання: Ляхавіцкі раён, в. Тухавічы, вул. Заводская, 4, будынак дзяржаўнай установы адукацыі «Тухавіцкая сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна, тэл. 8 (01633) 4-73-18.
Было ўтворана 27 участковых выбарчых камісій у колькасці 216 чалавек. Участковыя выбарчыя камісіі ўтвораны ў колькасці ад 6 да 10 членаў у залежнасці ад колькасці выбаршчыкаў на ўчастку для галасавання.
У склад участковых выбарчых камісій увайшлі прадстаўнікі ад грамадзян шляхам падачы заяў (48 чалавек), ад працоўных калектываў (25 чалавек), ад грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый (143 чалавекі), ад Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (21), Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» (14), Ляхавіцкага раённага аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» (18), Камуністычнай партыі Беларусі (5), Ляхавіцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (18),раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (5), Ляхавіцкага раённага савета ветэранаў (13), Ляхавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» (2) і прафсаюзных арганізацый (47).
Рэжым работы ўчастковых выбарчых камісій:
у будныя дні – з 17 да 19 гадзін, у суботу – з 12 да 14 гадзін.
Датэрміновае галасаванне будзе арганізавана з 20 па 24 лютага 2024 г. уключна з 12 да 19 гадзін без перапынку.