Запрашэнне на «Камсамольскае возера». Ляхавічанка запрасіла камунальнікаў наведаць «Камсамольскае возера»

І зноў дарогі. Ляхавічанка запрасіла камунальнікаў наведаць «Камсамольскае возера» даўжынёй з 77-га па 78-ы дом па вуліцы Камсамольскай у райцэнтры. На месца праблемы 29 студзеня рэдакцыя адправілася разам з першым намеснікам дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ігарам Шырэем.

На дзень наведвання «возера» выглядала хутчэй як лужына. Што і пацвярджае зроблены «ЛВ» фотакадр. Перашкоды для руху не было. Магчыма, трохі раней вады і было больш. Калі праблема і далей будзе непакоіць жыхароў вуліцы, па словах Ігара Шырэя, пры наступленні спрыяльнага надвор’я будзе зроблена дадатковая падсыпка дарогі.
Ігар Шырэй патлумачыў, што летам 2023 года ў рамках дзяржаўнай праграмы «Чыстая вада» па вуліцах Камсамольскай і Спакойнай, а таксама па завулку Спакойным былі ўзведзены каналізацыйныя сеткі. Адначасова ў належны стан прыведзена існуючае дарожнае пакрыццё і зроблена падсыпка грунтам.
Улічваючы скаргі жыхароў на падтапленне ўчасткаў і дарогі сцёкавымі водамі, дзеля адсякання вады і папярэджання сцёку на ўчасткі прынята рашэнне аб устаноўцы борта ўздоўж праезнай часткі каля дамоў № 73–81. Таксама праз участкі дамоў № 77 і № 81, па перы-
метры дома № 78 былі пракладзены латкі для адводу талых і сцёкавых водаў.
Па словах першага намесніка дырэктара КУМВП ЖКГ, сёлета па вуліцы Камсамольскай з мэтай папярэджання аварыйных сітуацый і паляпшэння якасці вады плануецца бягучы рамонт водаправода.