Крэатыўныя, вясёлыя і знаходлівыя. У ГДК прайшоў фестываль Ляхавіцкай маладзёжнай лігі КВЗ

Восем школьных каманд, яркая гульня і мора гумару – напрыканцы мінулага тыдня ў гарадскім Доме культуры прайшоў фестываль Ляхавіцкай маладзёжнай лігі КВЗ

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Пра школу і моду, бацькоў і настаўнікаў, мары блізкія і нездзяйсняльныя, тэлебачанне і нават «Ляхавіцкі веснік» – юнакі і дзяўчаты жартам і ўсур’ёз разважалі пра тое, што блізка, знаёма і цікава. Тыя, хто правёў вечар мінулай пятніцы не ў ГДК, могуць толькі пазайздросціць гледачам фестывалю Ляхавіцкай маладзёжнай лігі КВЗ.
За лепшы жарт была адзначана каманда Навасёлкаўскай СШ «Ньювасёлкаўскія летуценнікі». Журы вызначыла і лепшых ігракоў у КВЗ. Такі статус разам с адпаведнымі дыпломамі атрымалі Анастасія Вайцешык з каманды «Востраў прадакшн» (Востраўская СШ) і прадстаўнік каманды «Мандарын» Станіслаў Сакуць (Малагарадзішчанская СШ).
Гледачы атрымалі вялікі зарад станоўчых эмоцый. А ўсе ўдзельнікі – прызы і сувеніры ад арганізатараў фестывалю: аддзела па адукацыі райвыканкама, райкама БРСМ, ГДК, а таксама ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын і цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Святлана СТЫКУЦЬ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.