Мой голас за мір і стабільнасць
Іду на выбары – аддаю свой голас за Беларусь. Такая мая пазіцыя ў адносінах да адзінага дня галасавання. Выбары – гэта найперш наша права і абавязак па Канстытуцыі, якія важна рэалізаваць і выканаць. Таму лічу, што ўдзел у адзіным дні галасавання 25 лютага павінен прыняць кожны.
З’яўляюся членам Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў. Разам з аднадумцамі прымаю ўдзел у разнастайных дабрачынных акцыях. Зараз мы здымаем відэаролік на тэму, чаму мы павінны галасаваць. І адзначу актыўнасць ляхавіцкай моладзі ў гэтым пытанні. Юнакі і дзяўчаты разумеюць, што ад удзелу кожнага з іх у адзіным дні галасавання залежыць будучыня краіны. Выбіраючы адначасова дэпутатаў рознага ўзроўню, мы сфарміруем заканадаўчую і прадстаўнічую галіны ўлады. Такім чынам кожны ў нейкай ступені атрымае права ўплываць на будучае нашай дзяржавы. Ведаю, што насельніцтва звяртаецца да дэпутатаў з праблемамі і просьбамі. Таму важна выбраць нераўнадушных дэпутатаў і з цвёрдай жыццёвай пазіцыяй.
У СШ № 2 працую настаўніцай біялогіі і хіміі. Акрамя прадметных ведаў, вучу навучэнцаў любіць малую радзіму і ганарыцца Айчынай. Адзначаю, як важна пасля атрымання прафесіі застацца працаваць у сваёй краіне і прыносіць карысць сваім землякам. Лічу, што на нас, педагогаў, ускладаецца асаблівая адказнасць па выхаванні падрас-
таючага пакалення, фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Беларусы – народ міралюбівы, жадаем быць незалежнымі і самім выбіраць шлях развіцця і будаваць сваю дзяржаву. Таму 25 лютага прыйду на выбарчы ўчастак і аддам свой голас за мір і стабільнасць.
Анастасія КУЛЕШ,
настаўніца біялогіі і хіміі СШ № 2, член
Маладзёжнага парламента
пры райсавеце дэпутатаў.