Просіцца абноўка для памятнага знака. У чат-бот «Ляхавіцкага весніка» нераўнадушны зямляк напісаў пра неналежны стан памятнага знака

Жыхары Ляхавіччыны неабыякавыя да праблем, што ўзнікаюць у добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна. У тым ліку тэлефануюць на гарачую лінію «ЛВ», пішуць у інтэрнэт-рэсурсах раёнкі.

У чат-бот «Ляхавіцкага весніка» нераўнадушны зямляк напісаў пра неналежны стан памятнага знака «Ляхавіцкая фартэцыя», у прыватнасці, размова пра тое, што разбіта пліта знака. Фотаздымак «ЛВ» пацвярджае: вугал шыльды на знаку адламаны.
Памятны знак «Ляхавіцкая фартэцыя» ўстаноўлены на левым беразе ракі Ведзьмы, дзе калісьці стаяла і сама Ляхавіцкая фартэцыя, якая вытрымала не адну варожую асаду. На гэтым месцы амаль чвэрць стагоддзя назад усталяваны памятны камень-валун з выявай герба Ляхавічаў і ахоўнай шыльдай. Для многіх землякоў ён стаў сімвалам горада, таму і яго належны стан можа сказаць пра тое, якія мы, жыхары райцэнтра, гаспадары.


Дык што ж з рамонтам знака?
– Заключаны дагавор паміж райвыканкамам і КУМВП ЖКГ «Ляха-
віцкая ЖКГ», згодна з якім камунгас з’яўляецца заказчыкам выканання работ па добраўпарадкаванні горада і аб’ектаў, што знаходзяцца на землях агульнага карыстання. Да такіх аб’ектаў адносіцца і памятны знак «Ляхавіцкая фар-
тэцыя». Як заўжды, вясной праходзіць камісійнае абследаванне такіх аб’ектаў з мэтай вызначэння рамонтных работ ці неабходнасці замены. Несумненна, увага будзе звернута і на знак фартэцыі, па ім таксама будзе прынята рашэнне аб правядзенні тых ці іншых работ, магчыма, па выніках абследавання будзе прынята рашэнне і аб рэстаўрацыі. Таксама хачу запрасіць неабыякавых землякоў, у каго ёсць жаданне, унесці і свой пасільны ўклад у навядзенне парадку і добрапаўрадкаванне малой радзімы – Ляхавіччыны, – адзна-
чае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-каму-
нальнай гаспадаркі райвыканкама Марына Завадская.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.