А вы ведаеце, як нараджаюцца самазвалы? Калі не – пацікаўцеся ў хлопчыкаў і дзяўчынак з Начаўскай і Падлескай школ

А вы ведаеце, як нараджаюцца самазвалы? Калі не – пацікаўцеся ў хлопчыкаў і дзяўчынак з Начаўскай і Падлескай школ, якія ў мінулую суботу наведалі прадпрыемства
па вытворчасці кар’ерных самазвалаў. 

Такія паездкі не толькі ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з вытворчымі брэндамі Беларусі. Экскурсіі – рэальны шанц для сённяшніх школьнікаў вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. А яшчэ падарожнічаць па сваёй Радзіме – цікава, захапляльна, пазнавальна і натхняльна.

Што цікавіць ляхавіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Аказваецца кола інтарэсаў самае разнастайнае. Акрамя гаджэтаў, камп’ютарных гульняў, гарадскія і вясковыя школьнікі жадаюць ведаць, якую прадукцыю выпускаюць нашы прадпрыемствы, якімі гістарычнымі і краязнаўчымі аб’ектамі багата Беларусь. Таму і арганізоўваюцца для падрастаючага пакалення шматлікія вандроўкі, экскурсіі, паездкі.
Пазнавальна і з карысцю правялі мінулую суботу навучэнцы Начаўскай СШ і Падлескай БШ, якія пры дапамозе Ляхавіцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба пабывалі на экскурсіі ў сталіцы айчыннага аўтамабілебудавання –
горадзе Жодзіна, што ў Мінскай вобласці. Ляхавіцкія рабяты адпра-віліся на Беларускі аўтама-більны завод. «БЕЛАЗ» выпускае разнастайную кар’ерную тэхніку: самазвалы, машыны для падземных работ, бульдозеры, пагрузчыкі, аэрадромныя цягачы і іншыя віды.
А адпраўляецца беларус-кая тэхніка больш чым у 80 краін свету.
Нашы юныя землякі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй завода, даведа-ліся, як ствараюцца і збіраюцца кар’ерныя самазвалы, але і ўбачылі легендарную тэхніку, напрык-лад, самы першы БЕЛАЗ 1961 года выпуску. А колькі цікавага ў музеі прамысловай славы! Не дзіўна, што паездка прынесла феерверк пазітыўных эмоцый. Чаго варта магчымасць залезці на адзін з самых вялікіх кар’ерных самазвалаў! А на памяць школьнікі набылі сувеніры, зрабілі фотаздымкі і сэлфі.
Дарэчы, такога кшталту экскурсіі па праве можна лічыць і прафарыентацыяй. Летась гімназісты пабывалі на «салодкай» экскурсіі на кандытарскай фабрыцы «Камунарка».
Хочацца спадзявацца, што ў Год якасці, прафарыентацыйная і пазнавальная работа папоўніцца не толькі новымі напрамкамі, але і адрасамі.