Чаму жыхары Малога Гарадзішча Ляхавіцкага раёна называюць населены пункт аквагарадком
У чат-бот тэлеграм-канала «Ляхавіцкі веснік» жыхарка Малога Гарадзішча даслала фотаскаргу на дарогі “аквагарадка”. На здымках вуліцы Маладзёжная і Камсамольская.
На календары палова лютага, а ўжо ні прайсці нармальна, ні праехаць, — напісала ў паведамленні аграгараджанка. — І восенню тая ж праблема, і ўвесну. І нікому няма справы да гэтага. Летам часам пройдзе грэйдар і на гэтым усё…
“ЛВ” звярнуўся за каментарыем у ДРБУ-200, што абслугоўвае вясковыя дарогі.
Такая сітуацыя ў многіх населеных пунтах. І змяніць яе зараз проста немагчыма. І хоць на календары люты, пачынаецца вясенняя паводка. Калі ўмовы надвор’я дазволяць, будзем прафіляваць з дабаўленнем новага матэрыялу, — пракаменціраваў сітуацыю начальнік ДРБУ-200 Максім Муха.