Як банкноце трапіць на рахунак. Чаму ў Ляхавічах узнікаюць праблемы з папаўненнем карт-рахунку
У рэдакцыю патэлефанавала ляхавічанка з пытаннем, чаму ў інфакіёску, які размешчаны на вуліцы ў будынку ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк», не заўсёды карэктна працуе купюрапрыёмнік. З-за гэтага ўзнікаюць праблемы з папаўненнем карт-рахунку.
– Праблема гэта вядомая і не толькі на мясцовым узроўні. Вулічны інфакіёск устаноўлены ў 2010 годзе, ён ужо не адпавядае сённяшнім запытам. Касета ў ім разлічана прыкладна на паўтысячы купюр. А для папаўнення балансу ім часта карыстаюцца юрыдычныя асобы. Разам з тым у памяшканні ЦБП размешчаны яшчэ адзін інфакіёск з купюрапрыёмнікам, у ім касета разлічана на 2000 купюр. Сёлета плануецца замена састарэлага інфакіёска на новы мадэрнізаваны, – пракаменціравала сітуацыю дырэктар ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» Рыта Пракуда.