У страі воіны-інтэрнацыяналісты. Падзеі вайны ў Афганістане не абмінулі і жыхароў Ляхавіччыны

Падзеі вайны ў Афганістане не абмінулі і жыхароў Ляхавіччыны. 15 лютага каля памятнага знака ў райцэнтры на мітынг, прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты – тыя, хто пераадолеў нялёгкія выпрабаванні
ў чужой краіне і ведае цану міру і жыццю, воінскаму братэрству.

Хвіліна маўчання і кветкі да баявой машыны – ушанаванне ўсіх загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Пра тое, што памяць не мае тэрмінаў даўнасці, гаварылі і на сустрэчы ў ГДК, куды былі запрошаны і навучэнцы школ раёна. Былых салдатаў гучнымі апладысментамі вітала маладое пакаленне. Старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч  адрасаваў ветэранам баявых дзеянняў словы ўдзячнасці за мужнасць, стойкасць і актыўную грама-
дзянскую пазіцыю, за патрыятычнае твыхаванне моладзі.
Начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Арцём Кірута адзначыў, што ў афганскіх ваенных дзеяннях прынялі ўдзел больш за 70 ураджэнцаў Ляхавіччыны, два з іх не вярнуліся дадому. Гэта жыхар Тальмінавічаў Святаслаў Мядзвецкі і Уладзімір
Малахвей з Валасачоў. У Любанскім раёне Міншчыны пахаваны ўраджэнец Малога Падлесся Генрых Цыкман. Землякі памятаюць!
Шчыра вітаў воінаў-інтэрнацыяналістаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Генадзій Лойка.
Урачыста, патрыятычна і вельмі шчымліва гучалі канцэртныя нумары ў выкананні артыстаў і калектываў мастацкай самадзейнасці раёна – у знак пашаны і прызнання да моцных духам людзей.
Кожная сустрэча ветэранаў-афганцаў напоўнена і радасцю ад магчымасці ўбачыцца, і смуткам па сябрах-аднапалчанах. Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў школьнікі раёна добраўпарадкавалі магілы загінулых і памерлых воінаў-інтэрнацыяналістаў. А 15 лютага воіны-інтэрнацыяналісты, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, навучэнцы ўстаноў адукацыі наведалі магілы сваіх землякоў – воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Асобнай старонкай 15 лютага стала сустрэча намесніка начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Максіма Суботы з калектывам і ветэранамі райаддзела – Генадзіем Савасцюком і Генадзіем
Лойкам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. Ад імя начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Алега Шулякоўскага ім уручаны памятныя медалі «100 гадоў з дня нараджэння генерал-маёра міліцыі В. П. Асташонка».
Начальнік РАУС Дзяніс Майсеня з удзячнасцю за службу і адданасць справе абароны Айчыны ўручыў ветэранам граматы і каштоўныя падарункі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

БОЛЬШ ФОТА   тут