Няхай сэрцы напаўняюцца цеплынёй і светлай радасцю!

ПАВАЖАНЫЯ СВЯШЧЭННАСЛУЖЫЦЕЛІ, УСЕ ХРЫСЦІЯНЕ!

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова. Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы людзей, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця, прымушае задумацца над сэнсам чалавечага быцця, адчуць дачыненне да вечных каштоўнасцей, заснаваных на дабрыні, міласэрнасці і спагадзе. Цуд Уваскрэсення Хрыстова натхняе душы людзей святлом надзеі, веры і любві, робіць іх больш спагадлівымі, шчырымі, добразычлівымі.

Сёлета Вялікдзень адначасова адзначае ўвесь хрысціянскі свет, і для жыхароў нашай краіны, дзе мірна суіснуюць прадстаўнікі розных канфесій, гэта глыбока сімвалічна. Мы моцныя сваім адзінствам, таму што заўсёды імкнёмся пры неабходнасці працягнуць руку дапамогі адзін аднаму.

Няхай з надыходам вялікага свята вашы сэрцы напаўняюцца цеплынёй і светлай радасцю, няхай Хрыстова Уваскрэсенне прынясе згоду, узаемаразуменне, шчасце ў сем’і. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру і дабрабыту.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                              РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *