Сем плюс сем. Якімі нараджальнымі і шлюбнымі падзеямі парадаваў студзень на Ляхавіччыне

У першым месяцы 2024 года на Ляхавіччыне зарэгістравана 14 нараджэнняў – пароўну дзяўчынак і хлопчыкаў, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Сем пасведчанняў бацькі атрымалі ў аддзеле загса райвыканкама, астатнія – у сельвыканкамах раёна: два ў Навасёлкаўскім, тры ў Крывошынскім, па адным пасведчанні выдадзена ў Начаўскім і Конькаўскім сельвыканкамах. Запіс нумар адзін аб нараджэнні дзяўчынкі Ганны зроблены ў аддзеле загса 5 студзеня.
Здаравячком месяца стаў Раман, які нарадзіўся 7 студзеня вагой 3 870 грамаў і ростам 54 сантыметры. Студзеньская дзюймоўка – Валерыя, вага якой пры нараджэнні склала 2 540 гра-маў пры росце 50 сантыметраў.
Першынец зарэгістраваны ў чатырох сем’ях, другое дзіця – у васьмі, трэцяе – у дзвюх сем’ях.
Сярод дзявочых імёнаў у студзені самае папулярнае – Аня. Ганнай назвалі сваіх дзяўчынак у дзвюх сем’ях. Яшчэ бацькі выбралі дочкам імёны Амелія, Валерыя, Зульфія, Кіра і Сафія.
Хлопчыкаў назвалі Багданам, Уладзіславам, Дзянісам, Яўгеніем, Міхаілам, Паўлам і Раманам.
Самым маладым студзеньскім бацькам стаў 21-гадовы зямляк, маці – 19 гадоў. Стаў бацькам і 38-гадовы зямляк, маці – 34-гадовая зямлячка.
Лік сёлетніх вяселляў адкрыла пара ляхавічан – іх шлюб у аддзеле загса райвыканкама зарэгістраваны 9 студзеня пад запісам нумар адзін. Усяго ў першым месяцы года марш Мендэльсона гучаў для пяці пар.
Самыя маладыя жаніх і нявеста, адпаведна, 29-гадовы і 28-гадо-вая. Заручальнымі пярсцёнкамі абмяняліся 48-гадовы жаніх, 43-гадовая нявеста.
У студзені маладыя гулялі вяселле не толькі ў выхадныя дні. Ляхавічанін і жыхарка раёна датай стварэння сям’і выбралі Таццянін дзень – 25 студзеня, чацвер. У люстэркавую дату – 24.01.2024 –
свае адносіны зарэгістравалі ляхавічанін і жыхарка Салігорскага раёна.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.