З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта узнагароджаны:
за добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – галоўны спецыяліст па абароне дзяржаўных сакрэтаў аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ляхавіцкага райвыканкама Аляксей НАВІЦКІ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме органаў ваеннага кіравання, актыўную жыццёвую пазіцыю, добрасумленную працу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – ваенны пенсіянер, падпалкоўнік у адстаўцы Віктар ХАРЫН;
за адзнаку ў воінскай службе, высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – намеснік камандзіра батальёна кіравання па ідэалагічнай рабоце вайсковай часці 29969 маёр Андрэй ПАЛЯШУК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме органаў ваеннага кіравання, актыўную жыццёвую пазіцыю, добрасумленную працу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – ваенны пенсіянер, падпалкоўнік у адстаўцы Васілій ПАДЗІНА;
за адзнаку ў воінскай службе, высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – начальнік прыёмнага радыёвузла аддзялення прыёмных радыёўстройстваў прыёмна-перадавальнага радыёцэнтра вузла сувязі батальёна кіравання вайсковай часці 29969 прапаршчык
Алег ХМАРУК.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за адзнаку ў воінскай службе, высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначаны аператар аддзялення кантролю (за палётамі авіяцыі) групы апрацоўкі інфармацыі камандна-тэхнічнага вузла батальёна кіравання вайсковай часці 29969 яфрэйтар Ларыса ДЗЕГЦЯРОВА; начальнік групы апрацоўкі інфармацыі камандна-тэхнічнага вузла батальёна кіравання вайсковай часці 29969
старшы лейтэнант Юрый ЦЫВІНСКІ.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за адзнаку ў воінскай службе, высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь накіравана начальніку паста спецыяльнай сувязі вузла сувязі батальёна кіравання вайсковай часці 29969 старшыне Жанне СЕРДЗЮКОВАЙ; старшаму інжынеру комплексу сродкаў аўтаматызацыі камандна-тэхнічнага вузла батальёна кіравання вайсковай часці 29969 старшаму лейтэнанту Арцемію КАВАЛЁВУ.