У творчым кантэксце. На мінулым тыдні вынікі 2023 года падвяла культурная сфера Ляхавіцкага раёна

На мінулым тыдні вынікі 2023 года падвяла культурная сфера Ляхавіцкага раёна. Кіраўнікі сямі юрыдычных асоб –
гарадскога Дома культуры, кінатэатра «Кастрычнік», раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы, Ляхавіцкай, Навасёлкаўскай, Тухавіцкай дзіцячых школ мастацтваў і музычных школ – трымалі справаздачу перад калегамі.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

У кожнай справаздачы – творчы кантэкст: дасягненні і перамогі ў конкурсах рознага маштабу, удзел у тэлевізійных праектах і шоу, аднаўленне і папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы, рост паказчыкаў.


– Дзякуй кожнаму, хто руплівай працай стварае нашу культурную прастору. Наша ляхавіцкая спадчына настолькі ўнікальная і цікавая, што з’яўляец-ца месцам прыцягнення інтарэсаў розных праграм. Мы адзначыліся і ў «Полі цудаў», яскравыя сюжэты з мясцовымі адрасамі прайшлі ў праграмах «Прывітанне, Андрэй!», «Наперад у мінулае», «Белыя росы», «Маршрут пабудаваны». А літаральна пару месяцаў назад мы хваляваліся-балелі за нашага земляка ў народным шоу «Зорны шлях».
Выдатная падрастае і юная змена: выхаванцы нашых устаноў таксама ярка заяўляюць пра сябе на розных пляцоўках.
Гасцінна ў маі 2023 года расчыніў дзверы Цэнтр культуры ў Грушаўцы. Шмат сіл было ўкладзена, каб гэты аб’ект адкрыўся, стаў і ў турыстычным плане, і ў культурным прыцягальным. Таму ў гэтым годзе працягнем ствараць там атмасферу творчасці, працягнем традыцыі суботнікаў. Канешне, запросім ляха-вічан на брэндавае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных».
З павагай мы ставімся да ўстаноў культуры ў сельскай мясцовасці. Таму галоўная задача – не згубіць свайго гледача, слухача, чытача, а значыць аднавіць формы работы, знайсці арыгінальныя падыходы, пашырыць культурны ўплыў.
Важна, што моладзь ізноў з інтарэсам вярнулася на гарадскія дыскатэкі, тое ж самае мы фіксуем і ў сельскай мясцовасці. Расце колькасць творчых аб’яднанняў як у ГДК, так і СК і СДК.
Канешне, не можа не радаваць той факт, што ляхавіцкія імёны гучаць з ганаровымі званнямі народнага майстра.
Кінатэатр «Кастрычнік» ужо спланаваў на гэты год варыянты яшчэ большага прыцягнення гледачоў! Гэта і новыя фільмы, магчыма, адкрыццё кропкі грамадскага харчавання і іншыя.
Бібліятэчная сістэма раёна дэманструе высокі ўзровень чытацкай заці-каўленасці. Імкнецца стаць тэрыторыяй, дзе можна раскрыць свае творчыя здольнасці. А для гэтага ладзяцца літаратурныя вечары, творчыя сустрэ-чы, квэсты і гульні. Іх высокі ўзровень пацвер-джаны і аўтарытэтнымі гасцямі, – падвяла вынікі начальнік сектара культуры райвыканкама Ніна Прыхач.
Якія ж вынікі без узнагарод тым, хто па праве адзна-чыўся плённай працай. Пад гучныя апладысменты калег на сцэну ўздымаліся лепшыя з лепшых. Творчасці і натхнення ў 2024 годзе, напоўніце і яго фарбамі вашых талентаў!

З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у захаванне, развіццё культуры раёна і па выніках работы за 2023 год узнагароджаны настаўнік па класе гітары Ляхавіцкай дзіцячай
школы мастацтваў Жанна РЫЖАЯ; бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі
імя Я. Купалы раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана СТАНІСЛАВОВІЧ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна адзначана намеснік дырэктара Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля СЯРГЕЙ.