Дзіцячыя інтарэсы ў абавязках дарослых. Як характарызуецца стан падлеткавай злачыннасці на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна ў 2023 годзе

Нягледзячы на праведзеную аб’ёмную работу па папярэджанні падлеткавай злачыннасці, супакойвацца рана. Радуе, што летась не зарэгістравана злачынстваў сярод непаўналетніх, але насцярожвае факт росту правапарушэнняў сярод непаўналетніх, якія не дасягнулі ўзросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці: 12 дзяцей учынілі 10 правапарушэнняў. Гэтыя факты агучыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Мацкевіч.

Стан падлеткавай злачыннасці на тэрыторыі раёна ў 2023 годзе характарызуецца станоўчымі тэндэнцыямі, адзначыла ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Валерыя Ціхановіч. Так, за справаздачны перыяд не дапуш-чаны рост колькасці злачынстваў і рост колькасці непаўналетніх асоб, якія ўчынілі злачынныя замахі падчас правядзення з імі індывідуальна-прафілактычнай работы і г. д. Аднак назіраецца рост колькасці правапарушэнняў. І калі сярод навучэнцаў каледжа зафіксавана іх зніжэнне (з 6 да 2), сярод школьнікаў – рост з 2 да 8. Летась зарэгістраваны і выпадак самавольнага зыходу з месца жыхарства непаўналетняй.
Патрабуе самых дзейсных мер факт таго, што на ўліку ва ўрача-наркола-га на прафілактычным назіранні знаходзяцца два падлеткі, яшчэ 11 – на кансультатыўным.
Па стане на пачатак года, супрацоўнікі ІСН праводзяць індывідуальна-прафілактычную работу ў адносінах да 34 падлеткаў, з якіх восем – дзяўчынкі. У раёне 107 дзяцей з 49 сем’яў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Выклікае хваляванне, што летась было ўчынена тры правапарушэнні, звязаныя з перадачай бацькамі права кіравання транспартнымі сродкамі сваім дзецям. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама Іны Зубік, дастаткова высокай застаецца колькасць правапарушэнняў, учыненых падлеткамі ў нецвярозым стане – распіццё ці з’яўленне ў грамадскіх месцах (шэсць фактаў у 2023 годзе).
Немалаважную ролю ў прафілак-тычнай рабоце адыгрывае і занятасць школьнікаў. Наперадзе лета, частку занятасці на сябе бяруць установы культуры.
На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжана інфармацыйная запіска пракуратуры Ляхавіцкага раёна аб стане падлеткавай злачыннасці ў адносінах да непаўналет-ніх і выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў неўладкаваных сем’ях» на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна па выніках 2023 года. Пракуратура раёна прааналізавала стан злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, выкананне заканадаўства, якое датычыць іх правоў і г. д. установамі адукацыі і культуры раёна, камісіяй па справах непаўналетніх РАУС, аддзелам па адукацыі райвыканкама і каардынацыйным саветам па выкананні Дэкрэта № 18. Намеснік пракурора Станіслаў Давідавічус указаў усім зацікаўленым суб’ектам прафілактыкі на прыняцце мер да ўхілення выяўленых падчас праверкі парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічаюць.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.