Зборы ў ЛПП сталі карацейшымі

Брат жыве са састарэлай маці, нідзе не працуе і ўвесь час патрабуе ў яе грошы на спіртное, скандаліць… Сужыцель не працуе, вядзе амаральны лад жыцця і ўчыняе сваркі… Муж сістэматычна злоўжывае алкаголем і ў стане алкагольнага ап’янення вельмі агрэсіўны… На жаль, гэта тыповыя сітуацыі, якія часцей за ўсё можна вырашыць праз накіраванне грамадзяніна, які пакутуе алкагольнай залежнасцю, у лячэбна-працоўны прафілакторый з абавязковым прыцягненнем да працы. Ці праўда, што зараз працэдура накіравання ў ЛПП стала прасцей?
На пытанне адказвае намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Ісаханаў:

– Сапраўды, з 26 студзеня ў законную сілу ўступілі новыя палажэнні заканадаўства, якое рэгламентуе гэтае пытанне. Цяпер працэдура накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый значна спрасцілася. Раней трапіць у ЛПП у агульным парадку можна было пры наяўнасці трох адміністрацыйных правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, пасля атрымання медыцынскага заключэння аб наяўнасці ў грамадзяніна захворвання хранічным алкагалізмам, наркаманіяй або таксікаманіяй. Яшчэ адна ўмова – папярэджанне ва ўстаноўленым парадку аб магчымасці накіравання грамадзяніна ў лячэбна-працоўны прафілакторый, калі ён на працягу года будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за згаданыя вышэй парушэнні. Калі пасля такога папярэджання зноў будзе прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, грамадзянін накіроўваўся для медыцынскага агляду на прадмет выяўлення наяўнасці або адсутнасці ў яго захворвання хранічным алкагалізмам, наркаманіяй або таксікаманіяй і захворван-
няў, якія перашкаджаюць яго знаходжанню ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.
І толькі пры атрыманні другаснага медыцынскага заключэння РАУС накіроўвала хадайніцтва ў суд для прыняцця рашэння аб накіраванні грамадзяніна ў ЛПП.
Цяпер жа афіцыйнае папярэджанне аб магчымасці накіравання ў ЛПП атрым-
ліваюць грамадзяне, якія на працягу года два
разы і больш прыцягваліся да адміністра-
цыйнай адказнасці за ўчыненне адміністра-
цыйнага правапарушэння, учыненага ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў. Пасля
трэцяга такога правапарушэння – медыцынская камісія і накіраванне матэрыялу ў суд.
Таксама вызначаны больш строгі парадак ізаляцыі тых, хто пакутуе наркатычнай залежнасцю. Цяпер чалавек,
які звярнуўся ці паступіў у арганізацыі
аховы здароўя з атручваннем, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчы-
ваў, атрымае афіцыйнае папярэджан-
не аб магчымасці накіравання яго ў ЛПП ужо пасля першага падобнага факта. Другі зварот на працягу года ў медустанову для аказання дапамогі ў сувязі з атручэннем, выкліканым наркотыкамі, пацягне медыцынскі агляд і накіраванне матэрыялаў у суд.
Грамадзянін можа быць накіраваны судом
у лячэбна-працоўны прафілакторый на год.
Калі высноў ён не зрабіў і адпраўляецца туды трэці раз і больш, тэрмін знаходжання можа быць павялічаны да 24 месяцаў.
Што датычыць дзейнасці супрацоўнікаў Ляхавіцкага РАУС, то ў 2023 годзе ў ЛПП былі асуджаны 33 асобы, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю, накіраваны ў ЛПП 31 жыхар раёна. У 2024 годзе работа ў гэтым напрамку будзе актывізавана, паколькі накіраванне ў ЛПП – найбольш дзейсная прафілактычная мера для асоб, чые паводзіны выходзяць за рамкі разумнага. Толькі за студзень – люты 2024 года супрацоўнікамі РАУС накіравана ў ЛПП
6 асоб, хворых на алкагольную залежнасць, а па матэрыялах РАУС прынята рашэнне аб накіраванні ў ЛПП 11 грамадзян.