Першая сесія раённага Савета 29 склікання. У Ляхавічах прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў 29 склікання

У мінулую сераду ў Ляхавічах прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў 29 склікання. Першую дэпутацкую сустрэчу можна назваць арганізацыйнай. Новае скліканне вырашыла, каму даверыць кіраўніцтва дэпутацкім корпусам, сфарміравала пастаянныя камісіі і вызначыла іх кіраўнікоў. Сярод пытанняў і план работы на 2024 год, асноўныя тэмы для разгляду на сесіях.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Новае скліканне дэпутатаў тайным галасаваннем аднагалосна даверыла старшынство Юрыю Чаранкевічу. Вопыт і досвед, высокі аўтарытэт сярод калег, давер у насельніцтва, уменне знайсці выхад са складаных сітуацый – так характарызавалі новаабраныя дэпутаты калегу. Намеснікам  старшыні раённага Савета дэпутатаў выбраны Анатолій Лукашэвіч.
Камісію па пытаннях мясцовага кіравання, самакіравання, законнасці і правапарадку ўзначаліў Аляксей Навіцкі, па эканамічным развіцці і пытаннях бюджэту – Аляксандр Вашчук, па сацыяльных пытаннях – Маргарыта Кухта-Маслоўская, па добраўпарадкаванні, прыродакарыстанні і аграрных пытаннях – Андрэй Коктыш.
– Дзякуй за давер, за вашы галасы. Гэта вялікая адказнасць перад кожным з вас, перад землякамі. Яны чакаюць ад раённых дэпутатаў актыўнасці ў вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, у прадстаўленні інтарэсаў сваёй акругі. Наперадзе – вылучэнне дэлегатаў на Усебеларускі народны сход, упэўнены, што і сярод членаў дэпутацкага корпуса будуць вылучаны дэлегаты. Вялікі пласт работы чакае дэпутатаў. Хочацца зрабіць упор на яшчэ большую работу з насельніцтвам! Плёну, заўсёднага настрою на выніковую працу на карысць Ляхавіччыны, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.