Адно з неад’емных правоў, прадугледжаных у артыкуле 37 Канстытуцыі, – права грамадзян Беларусі ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў
Адно з неад’емных правоў, прадугледжаных у артыкуле 37 Канстытуцыі, – права грамадзян Беларусі ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Права выбіраць маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў.
Зусім нядаўна жыхары краіны, у тым ліку Ляхавіччыны, выбралі сваіх дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падчас адзінага дня галасавання. Падарункам для маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню прымалі ўдзел у галасаванні, стаў сувенірны экзэмпляр Канстытуцыі.