Вучанiцы Ляхавiцкай дзіцячай школы мастацтваў заваявалі дыпломы абласнога конкурсу

17 сакавiка Баранавiцкi дзяржаўны музычны каледж чарговы раз гасцiнна расчынiў дзверы для прыхiльнiкаў народнай песнi ў рамках XVII абласнога адкрытага конкурсу «Крынiчка»

У вакальным спаборнiцтве змагалiся за перамогу салiсты i ансамблi ў трох узроставых катэгорыях.

Сёлета ў вакальным конкурсе паспрабалi свае сiлы адразу тры вучанiцы Ляхавiцкай дзіцячай школы мастацтваў. Нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю, яны выступілі паспяхова:

Брэчка Арына — дыплом лаўрэата III ступенi
Шалiк Палiна — дыплом лаўрэата II ступенi
 Мiнец Дар’я — дыплом лаўрэата II ступенi

Усе дзяўчынкі — вучаніцы Людмілы Іваноўскай. Дапамогу ў стварэнні конкурснага нумара аказаў Іван Пiшч.