З узнагародай

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана дырэктар Малагарадзішчанскай сярэдняй школы Анжэла ЯВАРЧУК.

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – пашпартыст пашпартнай службы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Алена СІНІЛА;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – майстар участка «Аўтатранспарт» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны старшы майстар участка «Жылфонд» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Дзяніс ЛЕСНІК, начальнік участка «Водаправоднай і каналізацыйнай гаспадаркі» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Уладзімір РАКАВЕЦ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – майстар участка «Кацельная гаспадарка» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Сяргей КАНЦЭЛЯРЧЫК;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – майстар участка «Добраўпарадкаванне» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр КАЛБАСА.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны пашпартыст пашпартнай службы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ганна ЮРУЦЬ, інспектар па кадрах КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Вольга ДУБРОЎСКАЯ.