Купацца забаронена


У такую спякоту, здаецца, толькі б хутчэй дабрацца да вадаёма і асвяжыцца ў пяшчотных абдымках прахалоды. Але для здароўя вельмі важная такая акалічнасць, як якасць вады, санітарны парадак на прыбярэжнай паласе.
У нашым раёне вызначаны дзве зоны адпачынку на вадаёмах: на рацэ Ведзьма ў райцэнтры і на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава. Санітарная служба раёна папярэджвае, што ў афіцыйна вызначаных зонах адпачынку вада па мікрабіялагічных паказчыках не адпавядае патрабаванням. Галоўным санітарным урачом выдадзена пастанова аб забароне купання ў гэтых вадаёмах. Прымайце, калі ласка, паветраныя ванны, загарайце, адпачывайце, але ў ваду не заходзьце, бо гэта небяспечна для здароўя. А на тых, каму мора па калена, згодна артыкула 23.63 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за купанне ў забароненых месцах накладаецца штраф ад 1 да 3 БВ.
І яшчэ адзін напамін. Калі вы адпачываеце ў дазволеных месцах, песціцеся ў ласкавых хвалях мора ці рэчкі, памятайце пра правілы паводзін на вадзе. Не пакідайце ля вады дзяцей без нагляду. Купайцеся ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. І ні ў якім разе нельга ісці ў ваду у стане алкагольнага ап’янення.
Марыя ЦІТКО,
старшыня раённай
арганізацыі таварыства
выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *