Палявы расклад у сельгаспрадпрыемствах Ляхавіцкага раёна адпавядае распрацаванаму графіку

Палявы расклад на сёння ў сельгаспрадпрыемствах раёна адпавядае распрацаванаму графіку.
Згодна з планамі да 10 красавіка сельгаспрадпрыемствы раёна павінны адсеяцца па ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культурах.
На раніцу пятніцы пакуль ад запланаванага адстаюць
СУП «Ліпнянка», дзе засеяна 30 працэнтаў плошчаў, і СУП «Белазем’е» – 45 працэнтаў.
Дбаюць аграрыі і пра будучую кармавую базу: прыступілі
да сяўбы аднагадовых траў.
З запланаванага 201 гектара, па стане на раніцу 29 сакавіка, пасеяна 11 працэнтаў.
Сакавік адзначыўся не толькі як сейбіт. Зараз актыўна ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу льну і цукровых буракоў.
Акрамя таго, на палях сельгаспрадпрыемстваў прыступілі да хімічнай праполкі азімага рапсу.

Ігар ЯВАРЧУК,
галоўны спецыяліст райсельгасхарчу.