Дарагія землякі! Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэты дзень мае асаблівае значэнне: ён стаў сімвалам братэрства і духоўнай роднасці, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, блізкасці эканамічнай прасторы і культурных традыцый двух народаў.

Сёння актыўна развіваюцца і ўмацоўваюцца партнёрскія сувязі паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Высокі ўзровень даверу садзейнічае цеснаму ўзаемадзеянню ў сферы знешняй палітыкі і бяспекі.
Перакананы, што мы і надалей застанемся верныя шматвяковаму сяброўству і добрасуседскім адносінам. Эфектыўнае супрацоўніцтва будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх братэрскіх сувязяў.

Дарагія ляхавічане! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, утульнасці, дабра і згоды, мірнага неба, стваральнай працы і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.