Прыклад выключнага прафесіяналізму. На Ляхавіччыне стала традыцыяй ушаноўваць лепшых жывёлаводаў

У сельгаспрадпрыемствах Ляхавіччыны нямала прадстаўнікоў жывёлагадоўчых прафесій, якія з’яўляюцца прыкладам адказнага стаўлення да справы, выключнага прафесіяналізму. Яны з года ў год паказваюць усё лепшыя і лепшыя вынікі, адпаведна, атрымліваюць па працы пашану.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

На Ляхавіччыне стала традыцыяй ушаноўваць лепшых жывёлаводаў. У мінулую пятніцу ў ГДК адбылося падвядзен-не вынікаў раённага спаборніцтва за дасягнен-не высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёла-гадоўчай прадукцыі. Сярод пераможцаў нямала тых, хто штогадова дэманструе высокія вынікі ў надоях і прывагах. Саліраваў з россыпам узнагарод СВК «Ляхавіцкі». Па вытворчасці і рэалізацыі малака, мяса гаспадарка нязменны ўладальнік першага месца. Ды і ў асабістым працоўным заліку рэкардсмены зноў жа з «Ляхавіцкага». Прозвішча працоўнага выдатніка апера-тара машыннага даення
СВК «Ляхавіцкі» Вольгі Грыкель даўно гучыць не толькі на Ляхавіччыне. Разам з калегай Зояй Сецька яна заўжды сярод перамож-цаў раённага спаборніцтва. А па выніках мінулага года Вольга Грыкель прызна-на лепшым аператарам машыннага даення. На гэты раз у яе камандзе Таццяна Мурына. Іх дружнае звяно –
пераможца спаборніцтва сярод аператараў машын-нага даення ў даільнай зале. Пацвердзіла званне прафесіянала з вынікам 8 987 кілаграмаў малака ў год яшчэ адзін апе-ратар машыннага даення
СВК «Ляхавіцкі» Таццяна Славута ў намінацыі «па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка 7 001 кілаграмаў малака і больш». Не аддаў раённае першынство сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ пасля шасцімесячнага ўзросту жывёлавод СВК «Ляхавіцкі» Вікенцій Маслінскі. Як і летась, «серабро» ў гэтай намінацыі ў яшчэ аднаго прадстаўніка «Ляхавіцкага» Аляксандра Толкача. Мы з «Ляхавіцкага» і мы пер-шыя. Гэта пра жывёлаводаў Таццяну Кендыш, Людмілу Траяноўскую.
Упершыню выйграла раённы конкурс апе-ратар машыннага даення
ААТ «Шлях новы» Ганна Пашкевіч. І з такім пады-ходам да справы, любоўю да прафесіі наперадзе яе чакаюць дасягненні і здабыткі.
Шчыра з працоўнымі перамогамі герояў свята павіншаваў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз. Кіраўнік раёна адзначыў, што мінулы год стаў даволі паспяховым для гэтай галіны. І сёлета высокую планку ў жывё-лагадоўлі Ляхавіччына трымае ўпэўнена. Мікалай Мароз пажадаў усім прысут-ным цярпення, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабрабыту. Кіраўнік раёна ўручыў Граматы і Падзячныя пісьмы рай-выканкама, а таксама ўзнагародзіў уладальнікаў першых месцаў у раённым спаборніцтве.
Элітай сельгасвытворцаў назваў жывёлаводаў кіраў-нік дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч. Ён адзначыў, што за кожным вытворчым паказчыкам – нястомная праца людзей. Старшыня райсавета дэпутатаў павіншаваў аграрыяў з працоўнымі перамогамі і ўручыў за-служаныя ўзнагароды, а таксама назваў лаўрэатаў
ІІ прэміі.
Феерверк узнагарод прадоўжылі першы намес-нік старшыні райвы-канкама – начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык, старшыня раён-най арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура, старшыня раённага філіяла Брэсцкага абласнога агра-прамысловага саюза Аляксандр Вашчук.
Шыкоўную творчую кан-цэртную праграму пад-рыхтавалі для галоўных герояў свята культработнікі раёна.
А ў фае працавалі дэ-густацыйныя пляцоўкі кансервавага і малочнага заводаў, выстава-продаж ад райпо, а таксама эксклю-зіўная творчая экспазіцыя Дараўскага Дома рамёстваў.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.