Як ідзе пасяўная кампанія ў СУП “Белазем’е” Ляхавіцкага раёна
Аграрыі СУП “Белазем’е” сваю яравую вахту прадоўжылі ў чацвер пасля дожджыку.
Да гэтага моманту з аўсом – 50 гектараў і ячменем – 200 – было ўжо завершана. А сяўба зернебабовых працягвалася ў новых, больш вільготных, палявых умовах. З 220 планавых гектараў гэтых культур на 4 красавіка засеяна каля сотні.
Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары «Ляхавіцкага весніка».