На Маладзёжнай — асфальт. У Свяціцы з’явілася дарожная абноўка
У Свяціцы з’явілася дарожная абноўка. 345 метраў дарогі на вуліцы Маладзёжнай цяпер «апрануты» ў асфальтавае пакрыццё. Нарэшце збылася мара свяцічан і гасцей вёскі, дарогу ўладкавалі, і ездзіць па ёй можна з камфортам.
– Неаднойчы жыхары Свяціцы звярталіся ў Крывошынскі сельвыканкам, у раённы Савет дэпутатаў, тэлефанавалі на гарачыя і прамыя лініі з просьбай пакласці асфальт на вуліцы Маладзёжнай. Тое, што праблема якасці дарожнага пакрыцця існуе, пацвердзілася і падчас штогадовага абследавання дарог раёна.Таму было прынята рашэнне асфальтаваць. Работы праведзены сіламі нашай арганізацыі, сродкі выдаткаваны з абласнога бюджэту, – расказвае начальнік ДРБУ-200 Максім Муха.