Адпачыць без падману. Як не трапіць на падман аграэкааферыстаў?
Рынак аграэкатурпаслуг сёння поўніцца тысячамі прапаноў, якія абяцаюць незабыўны адпачынак. І ў гэтай сферы з’явіліся тыя, хто на падмане не супраць падзарабіць.
Схема простая: у інтэрнэт-рэсурсах размяшчаюцца маляўнічыя карцінкі, дэмакратычны кошт, мноства абяцанняў. Адзіная ўмова браніравання такога месца адпачынку – перадаплата. Пасля паступлення сродкаў так званы ўладальнік або менеджар знікае,
а абяцаныя ўмовы адпачынку ператвараюцца ўсяго толькі ў рандомныя карцінкі з інтэрнэту.
Як не трапіць на падман аграэкааферыстаў?
– Галоўнае, інфармацыю шукаць у дакладных крыніцах. На 1 красавіка 2024 года 3 суб’екты аграэкатурызму (раней было 8) атрымалі станоўчае рашэнне Ляхавіцкага райвыканкама аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Усе яны па-свойму каларытныя, а, галоўнае, у поўнай меры адпавядаюць Указу № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму» і прапануюць шырокі спектр паслуг. Падрабязная інфармацыя пра месцы для адпачынку на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна размешчана на сайце Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (сацыяльная сфера/адпачынак, турызм і спорт), сайце «Спорт і турызм Ляхавіцкага раёна» ва ўкладцы «Турызм і адпачынак» (у дапамогу турысту /
пражыванне і размяшчэнне). Таксама падрабязную інфармацыю можна даведацца ў галоўнага спецыяліста райвыканкама па нумары 2-11-42. У такіх пытаннях важныя пільнасць і асцярожнасць, – адзначыла галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.