Ведаць гісторыю, каб будаваць будучыню. У міжнародны гісторыка-патрыятычны праект БРСМ «Лічбавая зорка» ўключаны яшчэ адзін помнік у Ляхавіцкім раёне
У міжнародны гісторыка-патрыятычны праект БРСМ «Лічбавая зорка» ўключаны яшчэ адзін помнік у Ляхавіцкім раёне – брацкая магіла ў аграгарадку Ліпск
Яшчэ адна шыльда з’явілася на памятным месцы ў Ляхавіцкім раёне. Яна ўстаноўлена ў межах міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта БРСМ «Лічбавая зорка» на брацкай магіле ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Ліпск.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел актывісты БРСМ,
навучэнцы і педагогі Ліпскай СШ, прадстаўнікі Крывошынскага сельвыканкама, мясцовыя жыхары.
– У праект «Лічбавая зорка» ўключана ўжо шэсць помнікаў на тэры-
торыі Ляхавіцкага раёна. У бліжэйшы час будзе ўстаноўлена шыльда з QR-кодам на брацкай магіле ў аграгарадку Востраў. Гэты праект закліканы ўвекавечыць трагічныя і гістарычныя падзеі мінулага, захаваць праўду, навучыць шанаваць гісторыю свайго народа – толькі так можна выхаваць у моладзі пачуццё адказнасці за будучыню сваёй краіны, – адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч на мітынгу, прымеркаваным да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і адкрыцця новага аб’екта «Лічбавай зоркі».
У ходзе рэалізацыі праекта кожнаму знакаваму месцу прысвойваецца QR-код, праз які можна перайсці на старонку інтэрнэт-сайта з падрабязнай інфармацыяй пра падзеі, што разгортваліся на гэтым месцы.
Святлана СТЫКУЦЬ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.