Ляхавічане каменціруюць УНС і выступленне Прэзідэнта. Іна ТРЫСЦЕНЬ, сацыяльны работнік ТЦСАН

Іна ТРЫСЦЕНЬ, сацыяльны работнік ТЦСАН:


– Наш Прэзідэнт сказаў: для дасягнення мэт трэба жаданне і ўменне працаваць.
І пра сябе і калег магу сказаць: працуем менавіта так. А яшчэ – з увагай, нераўнадушнасцю, любоўю і па-іншаму не атрымаецца заслужыць давер падапечных.
Прыемна, што на Усебеларускім народным сходзе сабраліся прадстаўнікі самых розных прафесій, узростаў, галін дзейнасці. Там улічаны інтарэсы і моладзі, і людзей шаноўнага ўзросту, і прадстаўнікоў невялікіх населеных пунктаў – як нашы Ляхавічы.
Бясспрэчна, што сёння пішацца гісторыя развіцця нашай краіны на бліжэйшы час. А сярод першачарговых задач – пытанні бяспекі, захавання сацыяльнай палітыкі і арыенціру на тых людзей, якім патрабуюцца падтрымка і абарона. Як сацыяльны работнік не па словах ведаю, якая вялікая ўвага надаецца пенсіянерам, асабліва адзінокім. Мы сталі жыць лепш – з гэтым не паспрачаешся. У нас мірна і спакойна. І пра гэта таксама гаварыў Прэзідэнт. Павышаецца пенсія, выплачваецца заўсёды ў тэрмін. Калі трэба – аказваецца дзяржаўная дапамога. Мае падапечныя пражываюць у Ляхавічах, і ведаю, што ім часам, акрамя матэрыяльна-бытавых умоў, патрабуеццам і дапамога маральнага плану. Было б добра, каб да іх прыходзілі і псіхолагі. І гэта, лічу, таксама важна для захавання здароўя пажылых людзей.