Паважаныя жыхары горада і раёна! Сардэчна віншуем вас са Святам працы!
Вясна асацыюецца з пачаткам новага жыцця, росквітам, натхненнем і прылівам сіл.
Прысутнасць Свята працы ў нашым календары адлюстроў-
вае імкненне беларускага народа да стварэння на роднай зямлі. Мірная праца – каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць, згуртаванасць і згоду ў грамадстве.
Дарагія землякі!
Мы аддаём даніну ўдзячнасці за працавітасць і прафесіяналізм ветэранам і тым, хто толькі пачынае рабочую біяграфію, хто старанна працаваў і хто сёння накіроўвае сілы і здольнасці на карысць роднай зямлі! Шчыра жадаем вам вясенняга настрою, бадзёрасці і здароўя, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць Беларусі і сваёй малой радзімы!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам вясны і працы!
Першамай – гэта свята міру, сонца і стваральнай працы на карысць сваёй Радзімы, сваёй зямлі, сваёй сям’і. Ён адзначаны асаблівым пачуццём салідарнасці ўсіх, хто сваёй працай стварае будучыню.
Наша агульнае імкненне дастойна працаваць, забяспечыць лепшае жыццё для сваіх родных і блізкіх, жыць у міры і згодзе служыць надзейным фундаментам для дабрабыту нашых сем’яў, а нашы агульныя дасягненні ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
У гэтыя светлыя майскія дні жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, дабрабыту, міру і дабра. І няхай праца заўсёды прыносіць задавальненне, станоўчыя эмоцыі і магчымасць для самарэалізацыі!
Георгій Хлябовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.