Гэту тэму “ЛВ” уздымаў неаднойчы. Дапамога прыйшла з іншага боку

Гэту тэму “ЛВ” уздымаў неаднойчы. На скрыжаванні вуліц Мінская і Дзесюкевіча ў райцэнтры за тэрыторыяй кансервавага завода праходзіць сцёкавая ліўневая канава. Гараджане скардзіліся на гэта небяспечнае месца, якое не абгароджана.

Рэдакцыя звярталася за каментарыямі ў камунгас, у чыёй зоне адказнасці добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц і дарог. Абяцалі небяспечны ўчастак абгарадзіць, як толькі з’явіцца дадатковае фінансаванне.

Дапамога прыйшла з іншага боку.

–Быў сведкам, як дзіця на самакаце ледзьве не ўпала ў канаву. Каб не дапусціць бяды, вырашылі зрабіць добрую справу. Сіламі завадчан зварылі металічную агароджу і ўсталявалі яе ў тым самым небяспечным месцы. Гэта чарговы падарунак гораду ад нашага прадпрыемства, – расказвае дырэктар ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” Аляксандр Вашчук.

Сапраўды, рабіць дабро так проста!