Вас заўжды чакаюць дома – на Ляхавіччыне

На сустрэчы з выпускнікамі-2024 дэлегат Усебеларускага народнага сходу Іван Патаповіч падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў гістарычнай падзеі.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Сёлета 133 выпускнікі школ горада і раёна зробяць першы ўпэўнены крок у дарослае жыццё. Многія стануць студэнтамі і навучэнцамі ўстаноў адукацыі краіны, разляцяцца па розных гарадах, каб вывучыцца і атрымаць прафесію. Але гэта ў недалёкай перспектыве, а ў мінулы панядзелак выпускнікі сустрэліся з кіраўніцтвам раёна, дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу, кіраўнікамі розных арганізацый, прадпрыемстваў і службаў. Акцэнт на тых, хто адвучыўся і вярнуўся на малую радзіму, для каго Ляхавіччына стала кропкай кар’ернага росту.

– Вас заўжды чакаюць дома, які б шлях вы ні выбралі. Ляхавіччына –
ваш дом, месца сілы. Таму выбірайце прафесію сэрцам, – звярнуўся да старшакласнікаў кіраўнік раёна Мікалай Мароз. – Многія пасылы, што гучалі падчас УНС, – дзеля ўмацавання мірнай будучыні. А вы, нашы выпускнікі, тыя, дзеля каго мы імкнёмся зберагчы дзяржаву. Вучыцеся ў мірнай Беларусі, стварайце сем’і ў краіне, дзе чалавек – самая вялікая каштоўнасць, дзе традыцыі беларусаў – у аснове ўсяго!
Да сустрэчы школьнікі падрыхтаваліся грунтоўна – пытанні каверзныя, цікавыя. Выпускнікі не толькі чакалі адказы, але і прасілі парады.
Якія якасці дазволілі выйсці на такі ўзровень кіраўніцтва, запыталі ў старшыні дэпутацкага корпуса раёна Юрыя Чаранкевіча.
– Дзе б я ні працаваў, заўжды заставаўся чалавекам зацікаўленым. Працаваць з людзьмі заўжды складана і адказна, таму трэба быць нераўнадушным, верным сваёй справе. Зараз кіруюся галоўным – работа ў імя працвітання краіны. Падчас УНС Прэзідэнт акрэсліў нашу пазіцыю – мы мірная краіна, ніколі не ўмешваемся ў справы іншых дзяржаў, таго чакаем і ад іншых. Моладзі варта пра гэта памятаць, у тым ліку, у часы вучобы. Сваё нераўнадушша дэманстраваць на лекцыях і семінарах, праслаўляць Ляхавіччыну.
Уражаннямі ад удзелу ва УНС падзяліліся дэлегаты Усебеларус-
кага народнага сходу аператар па штучным асемяненні жывёл СВК «Ляхавіцкі» Іван Патаповіч і галоўны рэдактар раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» Маргарыта Кухта-Маслоўская. Дэлегаты нагадалі юнакам і дзяўчатам, што сёння ў кожнага ёсць магчымасць выбару: дзе вучыцца, кім быць, дзе далей сябе рэалізаваць. Гэта, у тым ліку, нашы стратэгічныя інтарэсы. Дзяржавай робіцца ўсё для ўдаска-
налення навукова-тэхнічнага і адукацыйнага патэнцыялаў. Таму будучаму пакаленню дэлегаты перадалі наказы Прэзідэнта:
берагчы мір, нашу незалежнасць, а гэта магчыма зрабіць у жаданні вучыцца і развівацца, працаваць на карысць краіны. Час зрабіць адказны крок у адрас Беларусі. Камусьці ў наступным годзе давядзецца ўпершыню прыняць удзел у электаральнай кампаніі, таму ўжо сёння варта паглядзець на мір па-даросламу,
вылучыць галоўнае і асэнсаваць, што мы маем, каб не страціць.
Шмат пытанняў тычылася педагагічнай сферы. Ці прымуць маладога спецыяліста ў педагагічную сям’ю раёна, ці чакаюцца льготы і падтрымка?
– Кожнага выпускніка педагагічнага профілю мы рады бачыць у нашых радах. Працоўнае месца гарантавана, усе належныя бонусы – таксама. Беларусбанк прапануе льготны крэдыт, а раённая ўлада заўжды стараецца дапамагчы ў вырашэнні жыллёвага пытання. І, канешне, зберагаем яшчэ адну, лічу, важную традыцыю – настаўніцтва. Кожны малады спецыяліст павінен ведаць, што побач вопытныя педагогі, і ён заўжды можа на іх разлічваць, –
адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік.
Наконт традыцый прагучала пытанне да начальніка аддзела арга-
нізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алега Траццяка.
– У нашай сям’і заўжды жыве памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Мы ўшаноўваем памяць нашых дзядоў, якія падарылі мір. У сямейным летапісе ёсць імёны, якімі мы ганарымся. Таму традыцыя памяці – гэта наш стрыжань жыцця! – адзначыў Алег Траццяк.
Шчыра запрашала на Ляхавіччыну галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука. І не толькі на экскурсіі, але і на месца, дзе можна пачаць турыстычную дзейнасць. Чакае маладых спецыялістаў і фізкультурна-спартыўны клуб, ёсць магчымасць уладкавацца ў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе працуе гісторыка-краязнаўчы напрамак. А, магчыма, менавіта вы станеце тымі, хто адкрые ў Ляхавічах турыстычнае агенцтва.
Як размеркаваць час паміж працай і сям’ёй, запыталіся ў начальніка РАНС Юрыя Буйкевіча.
– Працы заўжды варта аддавацца поўнасцю, на цябе спадзяюцца людзі, ты не маеш права іх падвесці – лічы, таксама сям’я! Таму стараешся знайсці час і для сям’і, гэта крыніца сілы, гэта тое, дзеля чаго жывём, імкнёмся не падвесці і калег на працы, – адзначыў Юрый Буйкевіч.
Шмат пытанняў прагучала да намесніка начальніка РАУС Мікалая Смаршчка. Цікавіліся, якія спецыяльнасці асабліва запатрабаваны ў аддзеле, ці патрабуюцца спецыялісты ў сферы кіберзлачынстваў.
…Час праляцеў незаўважна, пытанняў было шмат, таму дамовіліся сустрэцца ў больш вузкіх колах і засыпаць пытаннямі! Галоўны пасыл, які гучаў у кожным адказе: Ляхавіччына заўжды чакае сваіх выпускнікоў, уладкуе і дасць магчымасць развівацца. Ад вас – ініцыятыўнасць, жаданне працаваць і не баяцца складанасцяў.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.