Залік для кормакамбайна. У сельскагаспадарчых арганізацыях Ляхавіцкага раёна завяршыўся тэхнічны агляд корманарыхтоўчай тэхнікі

Трывалая кармавая база для грамадскай жывёлагадоўлі бярэ пачатак на машынных дварах сельгаспрадпрыемстваў. Калі не ў першым, то як мінімум адным з прыярытэтных значэнняў.

Уявім сабе малюнак: травы ў палях дастаткова, надвор’е і фаза росту спрыяюць яе касьбе, а праз некаторы час і ўборцы. Аднак, калі прызначаная для гэтых работ тэхніка не гатова функцыянальна, не падрыхтавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі эксплуатацыйнай тэхнікі бяспекі, тым больш, калі яе недастаткова колькасна, аб якой «трываласці» корманарыхтоўкі можа ісці гаворка?
26 красавіка ў сельскагас-падарчых арганізацыях Ляхавіцкага раёна завяршыўся тэхнічны агляд корманарыхтоўчай тэхнікі.
– Можна сказаць, што тэхагляд праводзіўся ў два этапы. З 16 па 19 красавіка мы ажыццяўлялі папярэднія мэтавыя выезды да месцаў стаянак машын, якія гаспадаркі маюць намер выкарыстоўваць падчас вельмі блізкай ужо «зялёнай» уборкі. Прыдзірліва паглядзелі на тое, што ёсць, і супаставілі з тым, як быць павінна. Тэхнічным спецыялістам было ўказана на недахопы і заўвагі ў падрыхтоўцы таго ці іншага тэхнічнага экзэмпляра тэхнікі. А прадастаўленыя для іх выпраўлення некалькі працоўных дзён, лічу, не прайшлі дарэмна, –
гаворыць галоўны дзяржаў-ны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаван-ні райвыканкама Дзяніс Глобаж.
«Заліковы» ж этап тэхнічнага агляду корманарыхтоўчых караванаў стартаваў 23 і завер-шаны 26 красавіка. За чатыры дні ўдзельнікі камісіі пабывалі ва ўсіх сямі аграпрамысловых прадпрыемствах. Пачалі з
ЗАТ «Белпрампрыбор», далейшы шлях пралягаў праз ААТ «Шлях новы», СУП «Белазем’е», СВК «Ля
хавіцкі», ААТ «Жарабковічы» і «Нача», а ў СУП «Ліпнянка» была пастаўлена папярэдняя кропка. Папярэдняя таму, што адзінкам тэхнікі, якая не пацвердзіла гатоўнасць праца-ваць на зялёным палетку ў ходзе планавага тэхагляду, давядзецца прадстаць перад камісіяй як мінімум яшчэ раз.
– Па ўніверсальных энерге-тычных комлексах, якія аснашча-ны для выканання выключна работ па касьбе траў, і кормаўборачных камбайнах сітуацыя выглядае зусім нядрэнна. Напрыклад, з двух дзясяткаў наяўных у гаспадарках раёна камбайнаў з першага разу тэхагляд не вытрымалі толькі тры, – падсумоўвае вынік тэхагляднай кампаніі Дзяніс Глобаж.
Парк кормаўборачных камбай-наў Ляхавіцкага раёна ўяўляецца дастаткова стракатым. Аснову складаюць агрэгаты айчыннай вытворчасці пад назвай КВК-800. Але ёсць і машыны шырока вя-домых замежных брэндаў. Акрамя эксплуатацыйных характарыстык, і першыя, і другія адрозніваюцца таксама тэрмінамі эксплуатацыі. Ёсць параўнальна новыя, а ёсць і такія, што зведалі ўжо далёка не адну «зялёную» кампанію. Найбольш колькасным паркам кормаўборачных камбайнаў валодаюць тры гаспадаркі раёна: ААТ «Жарабковічы», «Шлях новы» і СВК «Ляхавіцкі», у кожнай з якіх гэтых машын па чатыры адзінкі. Тры камбайны-кармачы мае СУП «Белазем’е», па два –
ААТ «Нача» і СУП «Ліпнянка» і адзін – ЗАТ «Белпрампрыбор».
Найбольш характэрнымі, па словах спецыяліста, неадпа-веднасцямі па выніках тэхагляду камбайнаў з’явіліся няспраўнасці ў сістэме электразабеспячэн-ня. Напрыклад, непрацуючыя светлавыя прыборы і факты ўстаноўкі ненарматыўных засцерагальнікаў, некаторыя некарэктнасці ў рабоце рулявога кіравання, недакамплект аптэчак і супрацьпажарнага абсталяван-ня. Большасць з пералічаных заўваг была выпраўлена за час паміж папярэднім і «заліковым» тэхаглядам, асобная, што назы-ваецца, непасрэдна на месцы правядзення агляду.
– Што да тройкі камбайнаў, якія засталіся без пройдзе-нага тэхагляду, то машыны
СУП «Белазем’е» і «Ліпнянка» будуць паўторна прадстаўлены для ацэнкі сваёй функцыянальнай і эксплуатацыйнай гатоўнасці ўжо на гэтым тыдні. З начаўскім «Ягуарам» падобнае здарыц-ца не так хутка, а прыкладна праз тыдні два. Зараз камбайн знаходзіцца ў рамонце на адным са спецыялізаваных прадпрыемстваў. Але ў «Начы» ёсць рэальная і вельмі бліз-кая перспектыва разжыцца на новы КВК-800, – тлумачыць перадкасавічны расклад у гаспа-дарках раёна Дзяніс Глобаж. І дадае, што, у адрозненне ад камбайнаў, сітуацыя з тэхаг-лядам прычэпаў для перавозкі сянажнай масы выглядае інакш – некарэктна і зусім не сімпатычна. З вялікай масы прадстаўленых на агляд спецыяльных прычэпаў-перавозчыкаў здробненай масы «залік» прайшлі толькі 57 пра-цэнтаў. У большасці выпадкаў прычынамі нездавальняючай ацэнкі – нядопуску – сталі выяўленыя няспраўнасці ў рабоце тармазной сістэмы і (ці) светлавога абсталявання.
– Сітуацыю з прычэпамі трымаем пад кантролем. І да ацэнкі іх тэхніка-эксплуа-тацыйнай гатоўнасці райсель-гасхарч будзе звяртацца зноў і зноў, – канстатуе галоўны дзяр-жаўны інспектар упраўлення.