З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння – ветэран працы старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Мікалай ЮРЛЕВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім і прафсаюзным жыцці калектыву, значны ўклад у павышэнне
іміджу прафсаюзнага руху і ў сувязі са
Святам працы – 1 Мая – загадчык склада КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Міхаіл ЗУБІК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем – ветэран працы Яўгеній ЮРЛЕВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, актыўную работу па ахове працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са Святам працы – памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве СВК «Ляхавіцкі» Валянціна ГЕРАСІМОВІЧ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім і прафсаюзным жыцці калектыву, значны ўклад у павышэнне іміджу прафсаюзнага руху і ў сувязі са Святам працы – 1 Мая адзначаны кладаўшчык філіяла «Кааппрам» Ляхавіцкага райпо Наталля БАРТАШЭВІЧ; старшая медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення Ляхавіцкай ЦРБ Святлана ТАТАРЫНОВІЧ; майстар філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ-200 Анастасія ЯНКОЎСКАЯ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сацыяльнага
партнёрства, актыўную работу па ахове працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са
Святам працы адзначаны загадчык аддзялення № 2 аблбальніцы «Крывошын» урач – псіхіятр-нарколаг Ірына ПАТАПАВА;
буфетчык пятага разраду рэстарана «Ластаўка» Ляхавіцкага райпо Таісія БАЦКАЛЕВІЧ; вартаўнік Ліпскай СШ Сяргей СЕРГЕЛЬ.