Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас са  святам – 79-й гадавінай Вялікай Перамогі!
Дзень Перамогі – самае галоўнае і дарагое свята для кожнага з нас. У ім зліліся разам гонар і захапленне, смутак і горыч страт.
Беларусь памятае сваіх герояў – тых, хто самааддана ваяваў на франтах, рызыкуючы жыццём, змагаўся з ворагам у акупацыі, здзяйсняў штодзённы працоўны подзвіг у тыле, набліжаючы пераможны май 1945 года.
Вялікая Перамога аб’ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне. Захаваць памяць пра подзвіг нашага народа – гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучыняй.
Паважаныя жыхары раёна!
Жадаем вам міру і дабра, дастатку і згоды. Няхай кожная наступная вясна будзе такой жа мірнай і стваральнай.
Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з 79-годдзем Вялікай Перамогі!
9 мая – свяшчэнная для кожнага беларуса дата. Гэты дзень стаў сімвалам подзвігу нашага народа, сілы і годнасці дзяржавы, данінай глыбокай павагі пакаленню Пераможцаў, якое падарыла нам свабоду і мір, выратавала ўсё чалавецтва ад пагрозы знішчэння. Падымаючыся ў атаку на фронце і змагаючыся ў тыле ворага, працуючы за станком і вырошчваючы хлеб, кожны з
салдатаў і працаўнікоў тылу набліжаў радасны дзень Перамогі.
Мы бязмерна ганарымся веліччу духу нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў. Нашы сэрцы напоўнены ўдзячнасцю да тых, хто не вярнуўся з поля бою, і тым, хто і сёння застаецца ў страі. Нізкі вам паклон, дарагія воіны, – паўшыя і жывыя! Вечная слава нашым нягаснучым подзвігам!
Дарагія ветэраны! У святочны дзень прыміце словы шчырай удзячнасці за ваш баявы і працоўны подзвіг, годнасць і высакароднасць.
Ад усёй душы жадаю ўсім мірнага неба, спакою на роднай зямлі. Няхай жыццё будзе напоўнена шчасцем, яркімі падзеямі і добрымі справамі, любоўю да родных і блізкіх.
Са святам! З Днём Перамогі!
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.