У чат-бот рэдакцыйнага тэлеграм-канала прыйшла чарговая фотаканстатацыя непарадку

У чат-бот рэдакцыйнага тэлеграм-канала прыйшла чарговая фотаканстатацыя непарадку: у двары дома №45 па вуліцы Леніна ў райцэнтры дзіцячая пляцоўка ў непрыглядным стане.

У подпісе да фота зазначаецца, што малюнак застаўся пасля леташняга рамонту цеплатрасы.

Сітуацыю пракаменціраваў начальнік участка «Добраўпарадкаванне»  Ляхавіцкага камунгаса Уладзімір Несцяровіч:
– Пра сітуацыю ведаем. Зараз па чарзе праводзім добраўпарадкаванне дзіцячых дваровых пляцовак у райцэнтры. Робім, каб было бяспечна і зручна. Нядаўна, працавалі ў двары дамоў 18 і 20 па вуліцы Будаўнікоў. На чарзе дзіцячая пляцоўка каля дома 37 па вуліцы Інтэрнацыянальнай. У бліжэйшы час навядзём парадак і ў двары дома 45 па вуліцы Леніна: адрамантуем лаўку, запоўнім пясочніцу, што трэба  — падфарбуем.